Расійскі вучоны з маларыцкімі каранямі

Сучасную расійскую геалогію немагчыма ўявіць без ураджэнца Маларыты Аляксандра Ханчука. Яго працоўная біяграфія ў гэтай галіне цалкам звязана з Далёкаўсходнім геалагічным інстытутам, у якім ён прайшоў шлях ад радавога супрацоўніка да дырэктара. Аляксандр Іванавіч кіруе гэтай установай ужо 18 гадоў.
Чаго ж дасягнуў за 38 гадоў навуковай біяграфіі доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік Расійскай акадэміі навук, якім па праву ганарацца жыхары Маларыты?
Ён стаяў ля вытокаў рэвалюцыйных змяненняў у разведцы недраў Прыморскага, Хабараўскага краёў, вострава Сахалін, пераканаўча сфармуляваў і абгрунтаваў па выніках гіганцкай колькасці аўтарскіх экспедыцый уласную канцэпцыю геалагічнай пабудовы пералічаных тэрыторый. Упарта, настойліва, мэтанакіравана працуючы з тамашнімі графітамі, Аляксандр Іванавіч першы ва ўсёй геалагічнай суполцы вызначыў, што ў іх, па-першае, ёсць золата і плаціноіды, рэдказямельныя элементы. Па-другое, усё гэта налічваецца ў тых канцэнтрацыях, якія малымі ніяк не назавеш. Да адкрыцця адразу ж праявілі інтарэс спецыялісты па самых сучасных тэхналогіях, зацікаўленыя ў пералічаных матэрыялах. Завязалася даволі цеснае супрацоўніцтва па гэтым пытанні з шэрагам аўтарытэтных устаноў Далёкаўсходняй федэральнай акругі. Ва Уладзівастоку адгукнуўся Інстытут хіміі, у сталіцы Хабараўскага краю – Інстытут тэктонікі і геафізікі імя акадэміка Касыгіна, Інстытут горнай справы. Па сутнасці запрацаваў механізм унікальнай комплекснай праграмы даследаванняў.
Аляксандр Ханчук адыграў ключавую ролю ў з’яўленні Карты карысных выкапняў і металагенічных паясоў Далёкага Усходу Расіі, Аляскі і Канадскіх Кардыльераў і Карты тэктона-стратыграфічных тэрэйнаў Паўночнай Цыркум-Пацыфікі. Тыя метадычныя прыёмы, тая навуковая аснова, на якіх трымаўся адпаведны працэс, не мелі аналагаў у картаграфічнай практыцы.
Ураджэнец Маларыты пера­тварыў Далёкаўсходні геалагічны інстытут у флагман расійскай геалагічнай навукі. Ён прыняў на сябе кіраўніцтва гэтай установай у той час, калі ў краіне панаваў поўны развал, у тым ліку і ў галіне навукі. Амаль праз 20 гадоў акадэмік успамінае: “Мне было зразумела: выжывем, толькі калі будзем займацца навукай – фундаментальнымі даследаваннямі са значнымі вынікамі. І другое – нельга звужваць напрамкі дзейнасці інстытута, наадварот, трэба пашыраць. Так, у нас з’явіліся новыя напрамкі, напрыклад, па вывучэнню вады, геаэкалогіі. У прыватнасці, мы ўпершыню, з дапамогай замежных грантаў, правялі дакладнае тонкае вывучэнне мінеральных вод Прымор’я. І адпаведныя публікацыі з’явіліся. Былі і іншыя новыя напрамкі. Скажам, адно з іх, блізкае да практыкі, ажыццявілася ў стварэнні гемалагічнай лаба­раторыі. Яна сертыфікавана і застаецца, наколькі я ведаю, адзінай такой лабараторыяй ад Байкала да Прымор’я. Паспяхова працуе ў навуковым плане, яе паслугамі карыстаюцца і мытня, і праваахоўныя органы, не кажучы ўжо пра радавых грамадзян. І калі адны напрамкі маюць большую, другія – меншую актуальнасць, тады ёсць магчымасць манёўра. Галоўнае ж, што было зразумела адразу, — гэта неабходнасць мець сучасную аналітычную базу. Без яе гаварыць пра нейкі здавальняючы ўзровень даследаванняў немагчыма. Таму і тут было зроблена шмат. Сёння наш інстытут у гэтых адносінах не ўступае лепшым інстытутам свету”.
На высокі ўзровень пастаўлена выдавецкая дзейнасць інстытута. Яркі доказ таму – узначальваемы самім дырэктарам часопіс “Ціхаакіянская геалогія”, створаны пад яго непасрэдным кіраўніцтвам унікальны двухтомнік “Геадынаміка, магматызм і металагенія Усходу Расіі”. Па самых строгіх мерках дзейнічаюць парады па абароне дысертацый.
Менавіта з Аляксандра Ханчука пачалася гісторыі геалагічнага факультэта Далёкаўсходняга дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён яго бацька-заснавальнік. Калі быў першым кіраўніком гэтага структурнага падраздзялення ва ўніверсітэце, бліскуча вырашыў кадравую праблему, выдатна вырашаў пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Міхаіл СТРАЛЕЦ, доктар гістарычных навук, прафесар УА “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт”.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр ХАНЧУК.

Опубликовано в «ГЧ» 3.11.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://cialis-viagra.com.ua

妊娠代孕成本

www.farm-pump-ua.com/oksandrolon1.html