Кнігі Ф.Скарыны — у Маларыцкай бібліятэцы

У Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая прайшоў абласны семінар на тэму: «Бібліятэка як цэнтр рэгіянальнага краязнаўства». У ім прынялі ўдзел Наталля Кузьміцкая, дырэктар Маларыцкай ЦБС і Галіна Кучына, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу. Падчас семінара закраналіся актуальныя і надзённыя пытанні дзейнасці бібліятэк: «Бібліятэка і культуралагічны працэс у рэгіёне», «Электронныя краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк», «Выдавецкія праекты як сродак папулярызацыі рэгіянальнага краязнаўства» і інш.
У рабоце абласнога семінара прыняў удзел Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ён падарыў усім раённым і гарадскім бібліятэкам вобласці шыкоўныя падарункі.
-Гэта — першыя 5 тамоў з факсімільнага выдання поўнага збору кніг Францыска Скарыны пад назваю «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», — кажа Наталля Кузьміцкая. — У іх змяшчаюцца кнігі: «Быццё», «Выхад», «Лявіт», «Лічбы», «Другі закон». Выданні Ф.Скарыны — гэта своеасаблівая нацыянальная святыня. Мы пра іх шмат чуем, чытаем, згадваем са школы. Аднак, ці многія іх бачылі, гарталі, трымалі ў руках? Цяпер такая магчымасць з’явілася ва ўсіх, у каго ёсць такое жаданне. Для гэтага дастаткова прыйсці ў чытальную залу раённай бібліятэкі.
* * *
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі сёння – цэнтр краязнаўчай работы на Маларытчыне. Работа з мясцовым матэрыялам носіць не эпізадычны характар, а вядзецца пастаянна і планамерна, пачынаючы з 2000 года. На сённяшні дзень ужо многае зроблена. Напрыклад, выдадзена праца настаўніцы геаграфіі раённай гімназіі Таццяны Мартынюк “Мікратапаніміка Маларыцкага раёна”. Сумесна з ёю быў падрыхтаваны і зборнік “Ёсць вуліцы цэнтральныя”. Таксама ўбачыў свет зборнік “Маларытчына: назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў”, кніга “Маларытчына праваслаўная”…
Супрацоўнікамі аддзела маркетынгу распрацаваны праект «Крочым родным краем – старонкі гісторыі збіраем». У ім знайшлі адлюстраванне раздзелы: “Маларыцкі край: гісторыя і лёс”, “Віртуальная Маларытчына”, “Подзвіг бацькоў — у спадчыну сынам”, “Духоўная повязь часоў”, “Фальклорная скарбонка Маларытчыны”, “Вывучэнне жыцця славутых землякоў”. У межах гэтага праекта ўжо выдадзены: “Летапіс вёскі Пажэжын: гісторыя і сучаснаць”, “Летапіс вёскі Арэхава: гісторыя і сучаснасць”… Аддзел бібліятэчнага маркетынгу прапагандуе і творчасць мясцовых аўтараў. Ужо ўбачыла свет амаль 30 зборнікаў паэтаў Маларытчыны, праведзена значная работа па сістэматызацыі і аналізу творчасці мастакоў слова нашага рэгіёна. Супрацоўнікі Маларыцкай ЦБС цяпер працягваюць працаваць над цыклам бінарных тэхналогій (сумяшчэнне кніжнага і электроннага матэрыялу), дзе можна наглядна пазнаёміцца з гісторыяй вёсак. Гэта, напрыклад, “Электронны фотаархіў старой і сучаснай Маларыты”, “Віртуальнае падарожжа па г.Маларыта”, а таксама віртуальныя падарожжы па вёсках Олтуш, Ляхаўцы, Лукава, Пажэжын, Чарняны, Дарапеевічы і інш.
Мікалай Навумчык.
На здымку: дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перадае факсімільнае выданне кніг Ф.Скарыны дырэктару Маларыцкай ЦБС Наталлі Кузьміцкай.

Опубликовано в «ГЧ» 3.12.2014 г. 

Источник:

Добавить комментарий


микрокапельный полив

В интеренете нашел авторитетный веб сайт со статьями про ковролин коммерческий kover-samolet.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!