Урокі кадравага справаводства

Пытанні кадравага спра­ваводства ў дзяржаў­ных органах і арганіза­цыях былі ў цэнтры ўвагі семінара-вучобы, які праводзіўся з удзе­лам работнікаў структурных падраздзяленняў райвыканкама, сельвыканкамаў, прадпрыемстваў і аргані­зацый раёна, якія адказваюць за вя­дзенне даку­ментацыі.
На новых падыходах да работы з кадрамі, змяненнях у кадравым справаводстве, найчасцейшых памылках, якія дапускаюцца ў афармленні дакументаў, сканцэнтравала ўвагу ўдзельнікаў вучобы начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Іна Панасюк. У час вучобы ў выступленнях спецыялістаў ішла размова аб тым, як правільна сфарміраваць, аформіць і весці асабістую справу работніка, што трэба ведаць, каб не дапускаць памылак у запаўненні працоўных кніжак, што важна ўлічваць пры фарміраванні рэзерву кадраў, як правільна аформіць дакументы, якія неабходны работніку для налічэння пенсіі, і г.д.
Акрамя таго, удзельнікі семінара атрымалі ўрок фінансавай пісьменнасці ад работнікаў ААБ “Беларусбанк”.
Святлана МАКСІМУК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.12.2014 г.

Добавить комментарий


заказ води белая церковь

продвижение сайтов

>www.pills24.com.ua<
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!