Дарыць упэўненасць у будучым

Многія з нас па-ранейшаму з недаверам успрымаюць прыход страхавога агента, думаюць, што страхаванне – гэта, калі не зусім лішняя, дык, па крайняй меры, далёка не абавязковая справа. І тым не менш нікому з нас не хацелася б непрыемнасцей. Пазбегнуць такіх, дарыць упэўненасць у будучым нам дапамагаюць людзі важнай прафесіі – стра­хавыя агенты. Сёння яны адзначаюць сваё прафесійнае свята. А напярэдадні яго карэспандэнт рэдакцыі задала некалькі пытанняў дырэктару прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Маларыцкім раёне Міхаілу Свіцюку.
— Міхаіл Міхайлавіч, кампанія “Белдзяржстрах” – адна з устой­лівых на страхавым рынку доўгія гады. Чым гэта можна раст­лумачыць?
— Калі паглыбляцца ў гісторыю, неабходна ўспомніць наступныя падзеі. Як вядома, пасля распаду СССР многія прадпрыемствы спынялі сваю дзейнасць, расфарміроўваліся. Але былі і такія, што заставаліся на плыву. І кампаніі Белдзяржстрах удалося ўтрымацца ў эканамічнай барацьбе. А спрыяла гэтаму тое, што была створана правільная сістэма, метадалогія, падабраны высокакваліфікаваныя кадры. Нам, хто займаецца страхаваннем, надзвычай пашанцавала, бо неабходнасць у бяспецы і прадказальным будучым уласціва любому чалавеку незалежна ад узросту і ўзроўню даходаў.
— І вашай кампаніі, напэўна, даводзіцца сутыкацца з канкурэнцыяй?
— Канкурэнцыя была, ёсць і бу­дзе. Страхавы рынак даўно падзелены. Кожны для сябе выбірае тое, што яму патрэбна. Але мы дакладна ведаем, што наш кліент абавязкова вернецца да нас.
— Белдзяржстрах сёння пра­паноўвае сваім кліентам шэраг страхавых паслуг. Якія з іх найбольш запатрабаваныя?
— Найбольш папулярнымі з’яўляюцца медыцынскае стра­хаванне і добраахвотнае стра­хаванне кватэры, хатняй маёмасці і грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр, добраахвотнае страхаванне грамадзянскай адказнасці і расходаў грамадзян, якія маюць права карыстання жылымі памяшканнямі.
— З чым звязаны запыт на такія паслугі?
— Прывяду толькі адзін практычны прыклад. Найбольш частай прычынай таго, што жыльцы і ўласнікі маёмасці звяртаюцца да страхавання – гэта так званыя надзвычайныя здарэнні, скажам, вашу кватэру незнарок затапілі суседзі зверху, ці вы затапілі сваіх суседзяў знізу. Для таго, каб інцыдэнт закончыўся без панікі, вы загадзя заключылі дагавор добраахвотнага страхавання сваёй жылплошчы. А калі віноўнікам «НЗ»“сталі вы, і тут прыйдзе на дапамогу Белдзяржстрах: добраахвотнае комплекснае страхаванне і добраахвотнае страхаванне грамадзянскай адказнасці і расходаў грамадзян, якія маюць права карыстання жылымі памяшканнямі. Карацей кажучы, вам не давядзецца траціць нервы і грашовыя сродкі на тэрміновы рамонт. Спецыяліст Белдзяржстраху сам ацэніць памер урону, а страхавая кампанія яго кампенсуе.
— Якія акцыі, бонусы, скідкі вы прапаноўваеце сваім пастаянным кліентам?
— Па-першае, існуе сістэма накапляльных скідак, што вельмі выгадна для кожнага нашага кліента. Дзейнічае ў нас і такая праграма, як фонд прэвентыўных мерапрыемстваў. У чым яе сэнс? Калі суб’ект гаспадарання на працягу года не скарыстаўся страхоўкай, мы клапоцімся пра яго і даем магчымасць набыць неабходнае абсталяванне, тэхніку, супрацьпажарныя ўстройствы, наглядную агітацыю, сродкі індывідуальнай абароны і г.д. Грашовыя сродкі з фонду накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў па зніжэнні магчымых страт ад наступлення страхавых выпадкаў і іх папярэджанне.
— Некалькі слоў, калі ласка, скажыце, пра ваш калектыў?
— У нашым калектыве працуюць 35 чалавек. Нямала сярод іх вопытных работнікаў, якія з’яўляюцца і высокімі прафесіяналамі, і тонкімі псіхолагамі. Яны будуюць сваю работу на прынцыпах індывідуальнага падыходу, умеюць пераканаць кліента, выслухаць яго і дапамагчы. У ліку самых аўтарытэтных стра­хавых агентаў Валянціна Галавій, Надзея Харык, Валянціна Чырук, Марыя Дзем’янюк, Аляксей Анцімонік. Сярод спецыялістаў прыемна назваць імёны і прозвішчы Рамана Канановіча, Сяргея Пачанчука, Анатоля Горніка, Галіну Завадскую, Сяргея Заяц. Немалаважную ролю адыгрываюць у калектыве і маладыя страхавыя агенты, у ліку якіх Іна Гоман, Ніна Пішчык і Ларыса Пацяюк.
— Што б Вам хацелася пажадаць сваім кліентам?
— У нашым свеце ніхто ні ад чаго не застрахаваны, але вынікаў заўсёды можна пазбегнуць. Жадаю, каб у нашых кліентаў ніколі не было страхавых выпадкаў, а ў доме ў кожнага заўсёды панавалі ўтульнасць, любоў і гармонія і было спакойна на душы. Здароўя ўсім!
Запісала Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар прад­стаўніцтва Белдзяржстраху па Маларыцкім раёне Міхаіл СВІ­ЦЮК.
Фота Ніны СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 6.12.2014 г. 

Добавить комментарий


www.220km.net

UDI Drones buy

http://best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!