Дарожная азбука – для першакласнікаў

Супрацоўнікі аддзялення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі райаддзела міліцыі ў межах штомесячнага адзінага дня ведаў Правілаў дарожнага руху правялі сустрэчу з вучнямі першых класаў раённай гімназіі. Мерапрыемства мела назву «Бяспечны пераход».
— Першакласнікі пакуль добра не ведаюць дарожную азбуку, хоць самі, без дарослых, пераходзяць ужо вуліцы горада. А як гэта зрабіць бяспечна без рызыкі для жыцця? У якіх месцах?
Дакладныя адказы на гэтыя і іншыя пытанні дала супрацоўнік міліцыі Святлана Горнік. Яна паказала і расказала пра знакі, якія падказваюць, дзе неабходна пераходзіць вуліцу, а таксама яшчэ раз нагадала, што ў цёмны час сутак пры руху на дарогах неабходна мець пры сабе святлоадбівальны элемент.
Усіх першакласнікаў, якія прыйшлі са сустрэчу з супрацоўнікам міліцыі, чакаў сюрпрыз. Кожны з іх з рук Святланы Горнік атрымаў святлоадбівальны элемент.
Мікалай Навумчык.
На здымку: у час правядзення адзінага дня ведаў Правілаў дарожнага руху з удзелам першакласнікаў раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 10.12.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.