“Дзень любві і цеплыні”

прайшоў у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і сабраў разам маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькоў. Шчырая размова, на якую запрасіла ўсіх удзельнікаў сустрэчы вядучая праграмы Ірына Рубель, закранала такія важныя паняцці, як дабро, чуласць, падтрымка, вера і любоў.
Успаміналі наведвальнікі аддзялення падзеі года. Фотапрэзентацыя дала магчымасць перагарнуць старонкі праекта “Бліжэй адзін да аднаго”, які дазволіў маладым інвалідам адапціравацца, лепш пазнаць тых, хто знаходзіцца побач, раскрыць свае здольнасці на сцэне. У час сустрэчы гучаў расказ пра кожнага з удзельнікаў агіттэатра “Дзеці сонца”, юнакі і дзяўчаты радавалі бацькоў сваімі здольнасцямі. А яны сапраўды ёсць у кожнага. Да прыкладу, Соня Ігнацюк і Андрэй Кацёл цудоўна спяваюць, Каця Крэмянная натхнёна расказвае вершы, Юля Навумчык навучылася добра спраўляцца з камп’ютарам і з дапамогай пальцаў ног цяпер “вандруе” па прасторах інтэрнета, а Андрэй Крэнь умелы “гаспадар сядзібы”. Усім ім было прыемна чуць добрыя словы, атрымліваць падарункі. Дарэчы, для ўдзельнікаў сустрэчы, дзякуючы спонсарскай дапамозе прадпрымальніка Іны Мерзоевай, адкрыўся “модны буцік”, дзе можна было адшукаць для сябе новае ўбранне. А фіналам сустрэчы стала чаяпіцце. Вітамінныя сокі для таго, каб пачаставаць гасцей, выдзеліў аддзяленню Маларыцкі кансервавагароднінасу­шыльны камбінат. Так агульнымі намаганнямі атрымалася добрая святочная праграма.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: агіттэатр “Дзеці сонца”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 10.12.2014 г.

Добавить комментарий


etalon.com.ua/

узнать больше pharmacy24.com.ua

https://tokyozakka.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!