Ноткі дабра…

Вельмі ўзрадаваліся ў дамах інвалідаў Лукаўскага сельсавета, калі да іх з падарункамі завіталі госці – старшыня сельвыканкама Алена Марук і работнікі культустаноў Лукава. У Дзень інвалідаў яны прывезлі ім ласункі, сокі, выказалі шмат цёплых і прыемных слоў. Такая добрая акцыя прайшла, дзякуючы спонсарскай дапамозе, якую аказаў індывідуальны прадпрымальнік Міхаіл Варановіч. Дарэчы, Міхаіл Іванавіч заўжды ўдзельнічае ў дабрачынных мерапрыемствах, прысвечаных дзецям. На гэты раз часцінка яго сэрца прысутнічала ў дамах пяцярых дзяцей-інвалідаў вёсак Лукава і Ужова.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: падарункі дзецям-інвалідам.
Фота Алы АЛЕСЯЮК.
* * *
Маларыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з сельвыканкамамі раёна да Дня інвалідаў правялі акцыю “Рукі дабра”. Велікарыцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Арэ­хаўскі і Чарнянскі сельскія Саветы актыўна заняліся пошукам спонсараў. У якасці іх выступілі Веліка­рыцкі сельвыканкам, прыватныя прадпрыемствы “Алькор”, “Дэкард”, фермерская гаспадарка Аляксандра Жамойціна, СВК “Дарапеевічы” і “Чарняны”, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі Андрэй Андрэйчук, Святлана Навумчык, Аляксандр Піпко і Віктар Мыслік. Былі закуплены прадуктовыя наборы, аказана матэрыяльная дапамога дзецям-інвалідам, маладым інвалідам у сельскай мясцовасці. Усяго дапамогу атрымалі 42 жыхары раёна.
Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано в «ГЧ» 10.12.2014 г.

Добавить комментарий


adulttorrent.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!