«Памяццю жыве мой край»

Пад такой назвай у чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшоў вечар успамінаў, які стаў працягам цыкла «Сустрэчы з цікавымі людзьмі», што прымеркаваны да 75-годдзя з дня ўтварэння Маларыцкага раёна.

На чарговую сустрэчу прыйшло больш за 30 чалавек сталага ўзросту, на чыіх вачах стваралася гісторыя роднага горада, адбываліся змяненні ў ім. У якасці «цікавага чалавека» быў запрошаны неабыякавы да свайго роднага горада маларытчанін Валерый Савасціёнак. Валерый Антонавіч пазнаёміў прысутных з выставай «Маларыта: фотаздымкі мінулага», якая ўжо некалькі тыдняў экспануецца ў чытальнай зале, і падрабязна расказаў пра сваё захапленне. Ён працяглы час збірае фотаздымкі, звязаныя з мінулым горада і раёна. У прыватнай калекцыі Валерыя Савасціёнка іх ужо больш за 10 тысяч. Частку з сабраных фотаздымкаў цяпер можна ўбачыць на сайце «FotoMalorita» па адрасе ў інтэрнэце: http://fotomalorita.by.
-Сайт «FotoMalorita» створаны для захавання памяці аб людзях і падзеях нашага маленькага гарадка, — кажа Валерый Антонавіч. — На ім размешчаны фатаграфіі горада і нашых землякоў розных часоў, пачынаючы з мінулага стагоддзя і да сённяшняга дня. Гэты сайт будзе цікавы людзям розных узростаў: у кагосьці прагляд выкліча настальгію, нехта ўспомніць гісторыю, звязаную з мінулым сваіх бацькоў, дзядоў… Фотаздымкі для зручнасці згрупаваны па 9 асноўных раздзелах.
Уся праца, звязаная са стварэннем сайта «FotoMalorita», папярэднічае выпуску «Народнага фотаальбома аб Маларыце». Плануецца, што ён выйдзе ў свет у 2016 г.
Падчас сустрэчы Валерый Савасціёнак паказаў некаторыя фотаздымкі, пракаменціраваў іх. Тым, хто сабраўся ў чытальнай зале, было што ўспомніць і абмеркаваць.
Напрыканцы сустрэчы чытачоў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: Валерый Савасціёнак праспяваў некалькі песень пад гітару.
* * *
Было б добра, каб і нашы чытачы далучыліся да стварэння «Народнага фотаальбома аб Маларыце». У каго ёсць здымкі гадоў мінулага стагоддзя, калі ласка, прыносьце іх у аддзел маркетынгу раённай бібліятэкі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: чарговым героем «Сустрэчы з цікавымі людзьмі» стаў маларытчанін Валерый Савасціёнак.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 10.12.2014 г.

Добавить комментарий


чиста вода

best-cooler.reviews

220km.com/category/total/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!