У ганаровай тройцы

Андрэй Марчук, вадзіцель участка аварыйна-дыспетчарскай службы КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, — у ліку трох прадстаўнікоў гэтай сферы абслугоўвання, хто быў удастоены Ганаровай граматы Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі” за шматгадовую, добрасумленную працу, высокія вытворчыя дасягненні, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ў сувязі з 75-годдзем утварэння Брэсцкай вобласці.
Калі набіраем нумар 115, нам, спажыўцам паслуг, хочацца, каб на нашу просьбу работнікі ўчастка аварыйна-дыспетчарскай службы адрэагавалі аператыўна, каб непаладка з сантэх­абсталяваннем ці яшчэ з нечым, што раптам выйшла са строю, не стварала нам лішніх праблем. Як шмат тут залежыць ад работнікаў участка “аварыйкі”. Андрэй Марчук – вадзіцель названага ўчастка. Але гэта ніяк не азначае, што свае абавязкі ён бачыць толькі ў тым, каб своечасова прывезці слесараў па ўказаным адрасе і адвезці назад. Яму таксама неабыякава, у чым карыстальнік паслуг просіць дапамагчы, як хутка гэта можна зрабіць і якую канкрэтна работу трэба выканаць. Таму, як і ўсе ў брыгадзе, дзе ён працуе, Андрэй таксама гатовы дапамагчы, каб кліент застаўся задаволеным і аператыўнасцю выканання работ, і якасцю.
За амаль што 20 гадоў работы ў камунальнай службе Андрэй зрабіў для сябе многія практычныя вывады. Адзін з іх такі: для таго, каб брыгада аператыўна магла выехаць па выкліку, трэба, каб заўсёды ў баявой гатоўнасці была тэхніка. Таму ён беражліва адносіцца да машыны, на якой працуе, заўсёды стараецца ўтрымліваць яе ў спраўным стане. Ну, а калі нешта ў яе раптам “забаліць”, імкнецца сам ліквідаваць няспраўнасці. Так, лічыць Андрэй, больш надзейна.
У чым яшчэ перакананы Андрэй? Трэба пастаянна ўдасканальваць прафесійныя веды па эксплуатацыі і рамонце тэхнікі, прымяненні новых тэхналогій эксплуатацыі і абслугоўвання інжынерных сетак і камунікацый, што ён і ўзяў сабе за правіла.
А кіраўніцтва КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” цэніць Андрэя Марчука яшчэ і за разумную ініцыятыву, рацыяналізатарскія прапановы пры ліквідацыі аварыйных сітуацый, калегі – за ўраўнаважанасць, разважлівасць і добрапрыстойнасць.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: вадзіцель участка аварыйна-дыспет­чарскай службы КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Андрэй МАРЧУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 10.12.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Купить стеллажи детальнее на сайте.
там gss.com.ua

steroid-pharm.com/primobolan.html