ЖЫВІ, КРЫНІЦА, ЖЫВІ!

Добрую справу зрабілі валанцёры Брэсцкага міжраённага культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Кліч”. Яны ўзялі на сябе ініцыятыву па абуладкаванні крыніцы, што з’явілася шмат гадоў таму назад ва ўрочышчы “Гліны”, размешчаным на тэрыторыі Велікарыцкага сельсавета. Валанцёры абгарадзілі крынічку, прачысцілі дарогу да яе. Тут жа будуць рабіць калодзеж з «жураўлём», каб ваду можна было набраць. А яшчэ ў планах валанцёраў – пачысціць сажалку, каб у ёй можна было акунуцца. Між іншым, плануецца ўключыць крыніцу, якой далі назву “Шчасце”, у турыстычны маршрут.

*  *  *
Крынічкі, як выхады грунтовых і падземных вод на паверхню, з’яўляюцца ўнікальнымі сапраўднымі вадаёмамі. Яны ўяўляюць сабой прыродныя аб’екты, маюць значную навуковую каштоўнасць як помнікі прыроды. Крыніца – гэта стратэгічны аб’ект прыроды, пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, яны могуць выступаць як адзіныя крыніцы пітной вады для насельніцтва.
Крынічная вада даходзіць да нас у сваім некранутым прыродным выглядзе. Акрамя таго, яна жывая, рухомая і практычна не мае патрэбы ў ачыстцы, бо, дабіраючыся з недраў да паверхні зямлі, вада праходзіць праз пясок і гравій і сама ідэальна ачышчаецца.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: так прыемна асвяжыцца крынічнай вадой.
Фота аўтара.

ЖЫВІ, КРЫНІЦА, ЖЫВІ!: 1 комментарий

  • 14.12.2010 в 1:39 дп
    Permalink

    Где можно задать конкретный вопрос отцу Николаю про рыбалку,я знаю что он «любитель порыбачить».Админ прошу отзовись.Дайте читателям хоть знать, что вы коменты читаете!

Добавить комментарий


www.profvest.com

https://renault.niko.ua

тюль
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!