“Ці даасфальтуюць дарогу?..”

Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Сарока правёў “прамую лінію” з жыхарамі раёна. Ніжэй – рэпартаж з яе.
Сяргей Мікалаевіч Арцімук, в. Збураж:
— Тэлефаную па просьбе пенсіянераў, што жывуць на хутары “Залессе”. Справа ў тым, што аўтамагазін згодна з графікам павінен заязджаць сюды ў прамежак часу з 15.00 да 16.00. Рэальна аўталаўка прыходзіць вельмі позна, іншы раз у 20.00, пажылым людзям вельмі цяжка дабірацца да яе ў вячэрні час. Акажыце, калі ласка, садзейнічанне ў захаванні графіку работы аўтамагазіна.
— Зразумеў Вас. Стар­шыні праўлення райспажыў­таварыства будзе даручана адрэгуляваць расклад работы аўтамагазіна.
Іван Лямачка, г. Маларыта:
— Віктар Раманавіч, чаму, калі прымарозіла, тратуары, па якіх мы ходзім, пасыпаюць салянай сумессю, а не пясчанай?
— Гэта не так. Тратуары згодна з адпаведнымі нарматывамі пасыпаюць у горадзе толькі пясчанай сумессю.
Васіль Мацвеевіч Ваў­рушэвіч, в. Гвозніца:
— Віктар Раманавіч, ці будуць завершаны ў наступным годзе работы па асфальтаванню дарогі Збураж-Гвозніца?
— У “Аблдарбудзе” праграма работ на 2015 год яшчэ не сфарміравана. Аднак лагічна работы на гэтым участку павінны быць завершаны. Пытанне даасфальтавання дарогі на Гвозніцу знаходзіцца на кантролі і ў райвыканкаме, і ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Іванавіча Пузырэўскага, наказ якому наконт асфальтавання дарогі давалі жыхары вашай вёскі.
Валянціна Раманаўна Калоша, г. Маларыта, вул. Лермантава, 10:
— Па-першае, Віктар Раманавіч, хачу шчыра па­дзякаваць Вам і ад сябе асабіста, і ад суседзяў, што ў райвыканкаме адрэагавалі на нашу просьбу, калі я звярнулася да Вас на “прамую лінію”, каб добраўпарадкавалі наш двор. Дзякуй, асфальт паклалі перад нашым домам, а вось там, дзе аркай наш дом злучаецца з суседнім, не заасфальтавалі. Трэба спадзявацца, што вясной там работы завершаць?
— Справа ў тым, Валянціна Раманаўна, што згодна з праектнай дакументацыяй на добраўпарадкаванне вашай прыдамавой тэрыторыі работы выкананы ў поўным аб’ёме. А ўчастак, пра які Вы гаворыце, адносіцца ўжо да суседняга дома № 12. Там ляжыць стары асфальт. Каб пакласці новы, неабходна рабіць новую праектную дакументацыю. Калі фінансавыя магчымасці дазволяць, а іх пакуль няма, то ў будучым і там будзе праведзена добраўпарадкаванне.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: намеснік старшыні райвыканкама Віктар САРОКА.

Опубликовано в «ГЧ» 17.12.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://medicaments-24.com

https://progressive.ua

progressive.ua