З газетай — па жыцці!

Многія з тых, хто любіць чытаць перыёдыку, ходзяць на Дзень падпіс­чыка на пошту. Па зусім зразумелых прычынах: з работнікамі перыядычных выданняў можна пазносіцца, газеты, часопісы тут жа выпісаць, а яшчэ і падарунак альбо сувенір атрымаць. Як, напрыклад, Андрэй Гарбацэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, які ніколі не адмаўляе сабе ў задавальненні падпісацца не на адзін экземпляр перыядычных выданняў. Вось і на 2015 год у яго хатняй пошце будуць “Народная газета”, «Знамя юности», «Народная трыбуна», «», і, вядома ж, прызы ад выданняў. Маларытчанка Любоў Куц, дырэктар СШ №2, не ўяўляе сваё жыццё без перыёдыкі. У Дзень падпісчыка яна завітала на ІІІ аддзяленне сувязі ў першай палове дня і аформіла падпіску на 5 перыядычных выданняў: газеты “Заря”, “”, “Настаўніцкая газета”, а таксама часопісы “Директор школы», «Делаем сами».
Дзень падпісчыка, які праводзіўся ў мінулы чацвер на трэцім гарадскім аддзяленні сувязі, праходзіў актыўна. У той дзень усяго тут было выпісана 217 экземпляраў газет і часопісаў. Прыемна, што найбольшай папулярнасцю ў нашых падпісчыкаў карысталася раённая газета “” – усяго ў той дзень у трэцім аддзяленні на яе падпісаліся 68 чалавек.
— Яна наша, родная. А што сваё, тое і бліжэй, — гаварылі яны.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час Дня падпісчыка ў трэцім паштовым аддзяленні.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 17.12.2014 г.

Добавить комментарий


www.renault.niko.ua

steroid-pharm.com

на сайте
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!