Большы стаж — большая пенсія

8 снежня 2014 года прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 570 “Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння”. Указ прадугледжвае комплекс мер, накіраваных на павышэнне ўзроўню пенсіі грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і маюць вялікі стаж пры невысокіх заробках.
Некаторыя моманты Указа і палажэнні растлумачвае начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Вітрук.

— Людміла Сямёнаўна, Указам Прэзідэнта з 1 студзеня 2015 года прадугледжана павышэнне пенсій асобам, якія дасягнулі агуль­наўстаноўленага пенсій­нага ўзросту, маюць вялікі стаж пры невысокіх заробках. Растлумачце, калі ласка, на канкрэтным прыкладзе, наколькі павялічыцца пенсія, скажам, у жанчыны, якая мае стаж 32 гады?
— Да прыкладу, жанчыне пенсія налічана з улікам стажу 32 гады. Памер яе складае ў такім выпадку 55% заробку, прынятага для вылічэння пенсіі за 20 гадоў, і па 1-му працэнту гэтага заробку за кожны год работы звыш 20 гадоў. Пры гэтым мінімальная цана кожнага поўнага году стажу звыш 20 гадоў не можа быць менш чым 1% мінімальнай пенсіі па ўзросту. У снежні гэтага года такая надбаўка складае 14741 рубель, а за 12 гадоў – не менш чым 176 тысяч 892 рублі. З 1 студзеня 2015 года на 31 і 32 гады стажу мінімальная цана павялічваецца да 39377 рублёў. Дадатковае павелічэнне за гэтыя 2 гады складзе амаль 50 тысяч рублёў.
— Многія з пенсіянераў – працуюць. Ці будзе пералічвацца пенсія за гады, на працягу якіх пенсіянеры працавалі?
— Калі мужчына ці жанчына выйшлі на пенсію і працягваюць працаваць, атрымліваюць пенсію, пераразлік апошняй за гэтыя гады ім праводзіцца не будзе.
— З 1 студзеня 2015 года павялічваецца з 10 да 15 гадоў мінімальны стаж работы з уплатай абавязковых стра­­хавых узносаў, неабходных для назначэння працоўнай пенсіі па ўзросту ці за выслугу гадоў. На якія катэгорыі грамадзян гэтыя патрабаванні не распаўсюджваюцца?
— Дадзенае патрабаванне не распаўсюджваецца на сацыяльна слабыя катэгорыі грамадзян, якім пенсіі па ўзросту назначаюцца на льготных умовах у адпаведнасці з арт. 17-22 Закона РБ “Аб пенсійным забеспячэнні”. Гэта бацькі дзяцей-інвалідаў і інвалідаў з дзяцінства, шматдзетныя маці, інваліды з дзяцінства і некаторыя іншыя катэгорыі, для якіх фарміраванне доўгага стажу аб’ектыўна цяжка. Для іх захоўваецца ўмова аб наяўнасці 5-гадовага страхавога стажу.
— Ці змяніліся ўмовы для назначэння сацыяльнай пенсіі грамадзянам, якія не вы­працавалі мінімальны (15-гадовы, а для асобных катэгорый 5-гадовы) страхавы стаж, і якія не атрымліваюць пенсіі з іншых дзяржаў у адпаведнасці з Міжнароднымі дагаворамі РБ у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння?
— Указаная пенсія будзе назначацца мужчынам пасля дасягнення ўзросту 65 гадоў, жанчынам – 60 гадоў. Пры гэтым для сацыяльна слабых катэгорый грамадзян захоўваюцца ранейшыя ўмовы назначэння такой пенсіі.
— А калі ў мужчыны, скажам, ёсць 13 гадоў страхавога стажу, 2 не хапае, і ён не можа працаваць?
— Калі ў мужчыны, якому споўнілася 60, ёсць 13 гадоў стажу, ён можа 2 гады адпрацаваць і выйсці на пенсію ў 62 гады. А калі працаваць не атрымліваецца, альбо ён не хоча, у такім разе можна аформіць сацыяльную пенсію, якая на 1 снежня гэтага года складае 698 тысяч рублёў.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла ВІТРУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 17.12.2014 г.

Добавить комментарий


продвижение и раскрутка сайта

здесь
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!