МЫ — З ВАМІ!

Раённая газета шмат увагі ўдзяляе людзям нашага адметнага краю. Матэрыялы пра такіх часта друкуюцца пад рознымі рубрыкамі. І гэта па праву. Таму што яны, нашы дзядулі, бабулі, нашы бацькі, не шкадавалі сіл у працы, у выхаванні сваіх дзяцей, каб выхаваць у іх высокія маральныя якасці.
Не раз пісала газета і пра міні-клуб, які ёсць у нашым горадзе, і ўдзельнікамі пасяджэнняў якога з’яўляюцца інваліды. Звычайна такія пасяджэнні праходзяць у кватэры Кацярыны Іванаўны Пугач. Нядаўняе было арганізавана па ініцыятыве работнікаў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і праходзіла там жа.

Вядучая Вольга Антонава, загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання, гаварыла, што інваліды ў нашай краіне не пакінуты сам на сам. Яны маюць магчымасць актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства, аднолькавыя і роўныя з усімі правы. А Людміла Алесік, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі, пад­крэслівала, што фізічна здаровым людзям часам нават цяжка ўявіць, што значаць для інваліда немагчымасць устаць з ложку без дапамогі іншых ці трымаць у руках лыжку, каб паесці, або няздольнасць нахіліцца, каб падняць тое, што раптам выпала з рук. А з такімі нязручнасцямі жывуць многія з нас. На Маларытчыне налічваецца больш за 1200 чалавек з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, 83 з якіх — адзінокія інваліды І і ІІ груп.
Людміла Алесік засяро­дзіла ўвагу прысутных на тым, што дзейнасць сацыяльных службаў якраз і накіравана на аказанне дапамогі тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у ліку каго і людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Гэта і аказанне сацыяльна-бытавой дапамогі дома, і гуманітарная падтрымка, і арганізацыя клубаў, гурткоў па інтарэсах, у тым ліку і міні-клубаў.
Добрыя думкі і справы, шчырыя пачуцці, станоўчыя эмоцыі – лепшыя лекі для душы. І самае галоўнае – цёплыя, сардэчныя словы блізкага табе чалавека. Пра гэта гаварыў благачынны цэркваў раёна айцец Віктар Паляціла. Ён выказаў занепакоенасць тым, што ў наш час гінуць людзі, тысячы становяцца інвалідамі, што ніяк не сувымяраецца з запаведзямі Божымі. Айцец Віктар не абмінуў і Піліпаў пост, які цяпер ідзе ў праваслаўных вернікаў, яго значэнне.
— Гэты пост, — гаварыў айцец Віктар, — устаноўлены для таго, каб мы да дня нараджэння Хрыста, да 7 сту­дзеня, ачысцілі свае душы пакаяннем, малітвай, каб з чыстым сэрцам, душой і целам маглі з глыбокай пашанай сустрэць з’яўленне ў свет Сына Божага; каб, акрамя звыклых дароў і ахвяраванняў, прынесці яму наша чыстае сэрца і жаданне кіравацца яго навучаннем.
Айцец Віктар параіў за­хоў­ваць пост разважліва, вызначыць сабе меру яго, улічваючы стан зда­роўя.
Тыя людзі, хто пры­трым­ліваецца пастоў, асабіс­та ведаюць, якую карысць яны даюць і для цела, і для душы, і для выратавання.
Гэтую думку падтрымала і ўчастковы тэрапеўт райбальніцы Ірына Губей. Яна падказала, што можна ўжываць у ежу ў час паста, каб не нашкодзіць арганізму. А яшчэ доктар гаварыла, каб людзі, якія маюць хранічныя захворванні, не саромеліся звяртацца да ўчастковага ўрача. Ён абавязкова наведае сваіх падапечных дома, выпіша патрэбны рэцэпт.
Гаспадыня кватэры Кацярына Іванаўна Пугач прапанавала адведаць посныя стравы. Усім прыйшоўся даспадобы боршч з грыбамі, і іншыя стравы, прыгатаваныя з дапамогай спецыялістаў раённага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Настассі Навумчык і Таццяны Бойка.
Хутка ляцеў час, аднак у шчырасці зносін яго ніхто не прыкмячаў.
Вядучыя пажадалі ўсім удзельнікам пасяджэння міні-клуба радавацца кожнаму дню, як можна больш рабіць дабра тым, хто побач, што дае магчымасць назапашваць жыццёвую энергію.
Ад шчырасці, цёплых слоў ва ўсіх быў добры настрой. За чаяпіццем размова працягвалася і далей на розныя жыццёвыя тэмы. Усе разам дэгуставалі травяны чай, дзяліліся набалелым. І я злавіў сябе на думцы: як мала патрэбна чалавеку, каб яго расчуліць, закрануць струны ягонай душы.
Цудоўная атрымалася сустрэча. З добрым настроем і светлымі пачуццямі ў душы пакідалі ўсе ўдзельнікі пасяджэння міні-клуба гасцінную кватэру Кацярыны Іванаўны Пугач.
Уладзімір БОЙКА.
НА ЗДЫМКУ: у час пасяджэння міні-клуба.

Опубликовано в «ГЧ» 17.12.2014 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://iwashka.com.ua

https://buysteroids.in.ua

dapoxetine acquistare