10 гадоў — гэта толькі пачатак…

У 2004 годзе СТАА “Раскорм”, створанае ў нашым горадзе па ініцыятыве расійскай кампаніі, пачало выпускаць “дзіцячае харчаванне” для цялят – заменнік цэльнага малака, максімум набліжанага да каровінага. За гэты час прадпрыемства вырасла, як адзначыў генеральны дырэктар кампаніі Аляксандр Булат, у сучаснае і перспектыўнае. Дзякуючы харызме і ініцыятыўнасці кіраўніка “Раскорма” Вольгі Галоўчык, яно ператварылася ў прадпрыемства поўнага цыклу. Тут створана сучасная хіміка-тэхналагічная лабараторыя, задача якой – кантроль і яшчэ раз кантроль выпускаемай прадукцыі, бо спажывец яе – маленькія цяляты. А яны, як маленькія дзеці. Ад гэтага прадукта жывёліны добра прыбаўляюць у вазе, ён просты ў кармленні і засцерагае ад хвароб. Да 20 тон заменніка цэльнага малака штодзённа зыходзіць з канвеера.
Сёння прадпрыемства ажыццяўляе сваю дзейнасць па 10 напрамках: нарыхтоўвае гародніну, мые яе і адпраўляе спажыўцам, у тым ліку і за мяжу, аказвае транспартныя паслугі і інш. Кампанія не спыняецца на дасягнутым, яна плануе развівацца і ў іншых напрамках. Сёлета прадпрыемства выходзіць на абарот у 20 мільёнаў долараў. Па колькасці невялікі, але мабільны, у 60 работнікаў калектыў, павялічыўся за гады існавання прадпрыемства амаль у 3 разы. Кожны супрацоўнік тут цэніць сваё рабочае месца, уносячы лепту ў развіццё кампаніі, абагачаючы яе сваёй працавітасцю і адказнасцю. Сярэдні ўзрост супрацоўнікаў вельмі працаздольны – 37 гадоў.
Сёння прадпрыемства “Раскорм” можна назваць самым вялікім у сферы малога бізнесу раёна. На яго долю даводзіцца 57% аб’ёму прамысловай вытворчасці, экспарт прадукцыі яго сярод прадпрыемстваў малога бізнесу раёна складае 77%. У 2006, 2011, 2012 і 2013 гадах СТАА “Раскорм” прызнавалі лепшым у конкурсах “Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці прамысловай прадукцыі” не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Таму далейшага развіцця і працягу гісторыі кампаніі пажадаў на святочным вечары з нагоды юбілею намеснік старшыні райвыканкама Эдуард Кандзярэшка.
У той дзень віншавалі калектыў з юбілеем генеральны дырэктар кампаніі Аляксандр Булат, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы ААТ “Савушкін прадукт” Валянцін Карпушэвіч, дырэктар СТАА “Раскорм” Вольга Галоўчык. Вялікая група работнікаў была заахвочана каштоўнымі падарункамі. А цудоўны музычны падарунак прыпаднесла зорка беларускай эстрады Гюнеш.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар СТАА “Раскорм” Вольга ГАЛОЎЧЫК узнагароджвае работнікаў калектыву.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 20.12.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.pharmacy24.com.ua

www.diploma-home.com/city-diplom-v-kemerovo.html

also