Спаборнічалі ветэраны футбола

На базе ўніверсальнага спартыўнага комплексу «Жамчужына» прайшоў традыцыйны турнір па міні-футболе сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту, чый узрост 40 гадоў і больш.

У час урачыстага адкрыцця турніру намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны ўручыў грамату, якая падпісана Міністрам спорту і турызму РБ Аляксандрам Шамко, прадстаўнікам СУП «Савушкіна». Прадпрыемства заняло І месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы за 2013 г. сярод фізкультурна-спартыўных клубаў (калектываў фізічнай культуры) арганізацый.
…У двухдзённым міні-футбольным спаборніцтве прынялі ўдзел 5 каманд ветэранаў фізічнай культуры і спорту Маларытчыны. Кожная з іх правяла па 4 гульні. У выніковай турнірнай табліцы першае месца заняла каманда «Камунальнік», якая ўзнагароджана кубкам і дыпломам. На другім месцы — каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната, на трэцім – СУП «Савуш­кіна».
Акрамя таго, па выніках турніру лепшымі ігракамі прызнаны: Вадзім Шпетны («Савушкіна»), Аляксандр Ляпешка («Камунальнік»), Іван Ступчык (МКГСК), Мікалай Алесіюк (СВК «Хаціслаўскі»), Аляксандр Закрутны («Штыль»).
* * *
Каманда «Штыль» выказвае падзяку індывідуальнаму прадпрымальніку Васілю Карабейка за спонсарскую дапамогу.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: пераможца турніру па міні-футболе сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту Маларытчыны — каманда «Камунальнік».
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.12.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://sribnapidkova.ua

https://nissan-ask.com.ua/

источник