Заззяла ёлачка агнямі

Па традыцыі 19 снежня, у дзень свяціцеля Мікалая Цудатворцы, які, пра што сведчаць святыя пісанні, дзяліўся цеплынёю свайго вялікага і добрага сэрца, жадаў зрабіць усіх дзяцей шчаслівымі, адкрыўся навагодні сезон: на гарадской плошчы ўрачыста запаліла агні святочная ёлка.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячых садкоў і пачатковых класаў школ Маларыты гэтую сімвалічную падзею заўсёды чакаюць з нецярплівасцю і цікавасцю. Бо запальванне агеньчыкаў на галоўнай ёлцы горада азначае, што свята ўжо зусім блізка. І хаця ні снежнымі гурбамі, ні маразамі надвор’е нас не ўзнагародзіла, перадсвяточная атмасфера на гарадской плошчы 19 снежня панавала. Яе стваралі казачныя персанажы Снежань і Зіма і, вядома, Дзед Мароз са сваёй унучкай Снягурачкай. Перад тым, як запаліць агні на святочна ўбранай зялёнай прыгажуні, павітаў дзяцей і ўсіх маларытчан, якія прыйшлі папрысутнічаць на святочнай цырымоніі, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна айцец Віктар. Штогод адкрыццё ёлкі супадае з важным праваслаўным святам – днём свяціцеля Мікалая Цудатворцы, заступніка Свята-Мікалаеўскай царквы Маларыты. Дзеткам айцец Віктар распавёў аб добрых справах, якія рабіў пры жыцці архіепіскап Мікалай Мір Лікійскіх і як дапамае ён нам зараз. А таксама павіншаваў маленькіх жыхароў горада з самымі казачнымі і доўгачаканымі святамі — Новым Годам і Нараджэннем Хрыстовым. Ён пажадаў, каб мары ўсіх маленькіх жыхароў збываліся.
Але ж запаліць ёлачку аказалася не так проста. Для гэтага дзецям давялося і спяваць, і танцаваць, і аб’яднацца ў дружным карагодзе каля зялёнай прыгажуні. Агульнымі намаганнямі ўсё атрымалася. Заззяла ёлачка — успыхнулі і ўсмешкі на тварах жыхароў гарада. А замацавалі навагодні святочны настрой сваімі песнямі юныя артысты ўзорнай эстраднай студыі “Забава”.
Дар’я ЛУЦЫК.
На здымку: у час адкрыцця галоўнай ёлкі горада.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 24.12.2014 г.

Добавить комментарий


https://salon-svadebny.com.ua/

poliv.ua/tovary/oborudovanie-dlya-sistem-avtomaticheskogo-poliva/forsunki

https://avrora-trans.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!