Алімпіядныя лідары

Завяршыўся другі этап рэспубліканскіх алімпіяд сярод вучняў 8-11 класаў. У іх сёлета прыняло ўдзел 533 вучні. Па 16 вучэбных прадметах кожны з іх мог паказаць свае веды, уменні, навыкі, інтуіцыю і лагічнае мысленне.

Па выніках правядзен­ня інтэлектуальных спа­борніцтваў вызначана для ўзнагароджвання 107 вучняў: 35 – дыпломамі І ступені, 36 – дыпломамі ІІ ступені, 36 – дыпломамі ІІІ ступені. Высокі ўзровень ведаў паказалі вучні раённай гімназіі. У агульнакамандным заліку ў іх 43 дыпломы. У скарбонцы СШ №2 – 11 дыпломаў. На трэцяй прыступцы – вучні Олтушскай СШ (9). Па 7 дыпломаў на рахунку вучняў Ланской і Лукаўскай СШ.
Большасць вучняў прымала ўдзел у алімпіядзе па адным прадмеце, але сярод іх ёсць і тыя, хто правяраў свой узровень ведаў па некалькіх. Выніковым стала выступленне на раённым этапе рэспубліканскіх прадметных алімпіяд для трох вучняў. Ангеліна Ярмашук (10 «А» клас раённай гімназіі) стала лепшай па матэматыцы, рускай мове і літаратуры, фізіцы. Акрамя таго, Ангеліна атрымала дыплом ІІ ступені па англійскай мове. Андрэй Афанасенка, дзесяцікласнік з Гвозніцкай д/с-СШ, заняў першыя месцы на раённай алімпіядзе па гісторыі, геаграфіі, краязнаўству, а Арцём Пацяюк (Дарапеевіцкі д/с-СШ, 11 клас) — па хіміі, біялогіі і геаграфіі.
* * *
— Ангеліна, які твой любімы прадмет?
— Многія прадметы мне падабаюцца, нелюбімых няма. У вольны час чытаю мастацкую літаратуру, найбольш люблю творы класікаў.
— А кім хочаш стаць?
— Яшчэ дакладна не вызначылася.
— Ангеліна, а сёлетнія перамогі на раённых алім­піядах у цябе першыя?
— Не, у алімпіядах прымаю ўдзел з 4 класа і кожны год заваёўваю прызавыя месцы па розных прадметах.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Арцём Пацяюк, Ангеліна Ярмашук і Андрэй Афанасенка, трохразовыя пераможцы раённых алімпіяд.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 24.12.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


на сайте

на сайте

узнать больше e-kirpich.kiev.ua