НЕ ПЕРАДАВІКІ, АЛЕ СТАРАЮЦЦА!

Для механізатараў Юрыя Парчэўскага і Аляксандра Дзюгаванца з прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” сёлетняе жніво – экзамен на майстэрства ўдвайне. Чаму? Менавіта гэтаму экіпажу даручана ўбіраць ураджай на непрыдатных землях, няўдобіцах. Іх камбайн “Асros-530”, які атрымалі яны летась у канцы жніва, паспеўшы намалаціць яшчэ 200 тон зерня, найбольш прыдатны для такіх участкаў. Таму механізатары набіраюцца вопыту, адшліфоўваюць сваё майстэрства. Яны не могуць паспрачацца паказчыкамі з лідэрамі жніва, але ж і на няўдобіцах камусьці ўбіраць трэба, лічаць яны. Намалацілі ўжо больш за 300 тон збожжа. Па выніках уборкі экіпаж, як адзначылі ў эканамічнай службе гаспадаркі, згодна з умовамі спаборніцтва будзе адзначаны сезоннай прэміяй.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: экіпаж камбайна “Асros” у складзе Юрыя ПАРЧЭЎСКАГА і Аляксандра ДЗЮГАВАНЦА.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


депозит физ лиц киев

масло мобил

buysteroids.in.ua/kupit-antiestrogenyi/tamoksifen.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!