“Салют, зіма!”

Пад такім дэвізам прайшлі спартыўныя спаборніцтвы на базе ДзУА “Дарапеевіцкі навучальна-педагагічны комплекс д/с-СШ”. У іх прымалі ўдзел школьнікі з Дарапеевіцкай, Чарнянскай, Ляхавецкай, Макранскай сярэдніх школ і вучні з Навасёлак Кобрынскага раёна. 

Спартыўную праграму пачалі дзяўчынкі-валейбалісткі з Дарапеевіцкай і Чарнянскай школ. Перамаглі валейбалісткі з Чарнян. Далей было горача не па-зімоваму. У сустрэчы паміж дзяўчынкамі з Дарапеевіч і Ляхаўцаў выявіць, хто мацнейшы, дапамагла толькі трэцяя партыя. Каманда з Дарапеевіч перамагла. Гэтак жа горача на спартыўнай пляцоўцы было і ў час сустрэчы мацнейшых у раёне каманд па валейболу сярод юнакоў з Чарнян і Дарапеевіч. Дарапеевіцкія юнакі ў трэцяй партыі заваявалі перамогу. Дапамаглі родныя сцены нашай прыгожай спартыўнай залы і цёплая падтрымка балельшчыкаў, якіх, дарэчы, была нямала. Спаборніцтвы прадоўжыліся баскетбольнымі баталіямі. У іх удзельнічалі хлопцы з Чарнянскай, Макранскай і, што вельмі прыемна, з Навасёлкаўскай школы Кобрынскага раёна. Школьнікі з Навасёлак знайшлі магчымасць прыехаць у суседні раён, і, дарэчы, недарэмна. У баскетболе яны сталі пераможцамі. Сярод дзяўчынак лепшымі былі баскетбалісткі Чарнянскай школы.
За ўдзел у спаборніцтвах кожная каманда атрымала ганаровыя граматы. Сустрэча зімы ў Дарапеевіцкай школе была не па сезону цёплай і вясёлай.
Аляксандр СТАСЮК, настаўнік фізічнай культуры і здароўя.
НА ЗДЫМКУ: у час спаборніцтваў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 24.12.2014 г.

Добавить комментарий


https://jaamboo.com.ua

renault.niko.ua

ремонт офисных помещений
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!