Пісьмовыя падзякі і падарункі

атрымалі Ангеліна Ярмашук і Тамара Макарук, вучаніцы раённай гімназіі і Хаціслаўскай сярэдняй школы, ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу нашай рэспублікі Уладзіміра Пузырэўскага
Уладзімір Пузырэўскі, старшыня Пастаяннай ка­місіі па жыллёвай палі­тыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у аўторак сустрэўся з вучнямі старэйшых класаў дзвюх устаноў адукацыі Маларытчыны — раённай гімназіі і Хаціслаўскай СШ. Нагодай для гэтага стала ўзнагароджанне пераможцаў акцыі «Гарызонты цяперашняга – арыенціры на будучыню», якая праводзілася па ініцыятыве Уладзіміра Іванавіча.
У снежні 2014 года 12 вучняў з раённай гімназіі і 12 з Хаціслаўскай СШ па­бывалі на аднадзённай інфармацыйнай экскурсіі ў Мінску. Падчас знахо­джання ў парламенце краіны Уладзімір Пузырэўскі пра­панаваў напісаць сачыненні, падзяліцца ў іх сваімі ўра­жаннямі, назіраннямі, мер­каваннямі, думкамі ад убачанага, пачутага і перажытага. Вучні на гэта з ахвотаю адгукнуліся. Лепшыя сачыненні былі накіраваны ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Журы адабрала 2 лепшыя.
У раённай гімназіі Пісь­мовую падзяку і планшэт за першае месца з рук Уладзіміра Пузырэўскага атрымала Ангеліна Ярмашук, вучаніца 10 «А» класа. У Хаціслаўскай СШ за другое месца Пісьмовую падзяку і ручку Parker Уладзімір Іванавіч урачыста ўручыў Тамары Макарук, вучаніцы 10 класа.
І ў раённай гімназіі, і ў Хаціслаўскай СШ сустрэча з дэпутатам прайшла цікава, запамінальна і эмацыянальна. Уладзімір Пузырэўскі яшчэ раз акцэнтаваў увагу старшакласнікаў на тым, што неабходна ставіць мэты ў жыцці і імкнуцца іх дасягаць сваімі ведамі, стараннай і ўпартай працай. Уладзімір Іванавіч падкрэсліў, што толькі той чалавек шчаслівы, хто запатрабаваны ў грамадстве і можа сябе праявіць, рэалізаваць у той ці іншай сферы дзейнасці. Працаваць на карысць Радзімы, для яе росквіту, дабрабыту — ці не гэта адзін з самых ганаровых абавязкаў чалавека.
У час сустрэчы размова таксама ішла і аб месцы, ролі роднага краю ў жыцці кожнага чалавека.
Вучні выказалі шчырую падзяку Уладзіміру Пузырэўскаму за магчымасць наведаць экспазіцыю, пры­свечаную 15-годдзю Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Авальную залу, прысутнічаць на пасяджэнні Палаты і ўвачавідкі назіраць за работай дэпутацкага корпуса ў час прыняцця заканатворчых рашэнняў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Уладзімір Пузырэўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, уручае планшэт Ангеліне Ярмашук, вучаніцы 10 «А» класа раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 27.12.2014 г.

Добавить комментарий


заказать воду черкассы

www.karter-kiev.net

chemtest.com.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!