Пачуць, пабачыць, і выкарыстаць у сябе

Загадчыкі малочна-таварных ферм сельгаспрадпрыемстваў раёна прынялі ўдзел у вучобе-нарадзе “Сучасныя тэхналогіі пры вырошчванні рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы і вытворчасці малака на малочных комплексах прамысловага тыпу”. Вучоба праводзілася на базе прадпрыемства “Савушкіна”. На прыкладзе работы МТФ “Лясная” і фермы “Дворышча” загадчыкі ферм пазнаёміліся з тым, як правільна трэба арганізоўваць ўтрыманне запускных кароў, родадапамогу і прыём цялят, вырошчванне іх да двухмесячнага ўзросту, кармленне і ўтрыманне дойнага статку.
Каб атрымліваць якасную прадукцыю жывёлагадоўлі, як адзначыла перад пачаткам вучобы галоўны ветэрынарны ўрач раёна Ніна Крупская, трэба строга захоўваць тэхналогію вырошчвання жывёлы. Як правільна пабудаваць увесь ланцужок вырошчвання рамонтнага маладняку і пастараліся паказаць на практыцы арганізатары семінара. Удзельнікам вучобы паказалі, як правільна выпойваць толькі што народжанае цяля малодзівам з дапамогай зонда, што вельмі важна для маленькай жывёліны, якая павінна атрымаць неабходную дозу імунаглабуліну для ўмацавання імуннай сістэмы. Загадчыкі ферм пабывалі ў памяшканнях, дзе ўтрымліваюцца цяляты розных перыядаў вырошчвання. На кожным з перыядаў галоўны заатэхнік “Савушкіна” Роберт Бобін, якому даручана было падзяліцца вопытам работы прадпрыемства, спыніўся асобна. Так, расказваючы пра вырошчванне цялят ва ўзросце ад нараджэння да двух з паловай месяцаў, ён звярнуў асобую ўвагу на рацыён кармлення. Для цялят такога ўзросту вельмі важна арганізаваць яго правільна, карміць якасным камбікормам, забяспечваць вадой. Пры распрацаванай схеме кармлення, як адзначыў спецыяліст, не выключаны і індывідуальны падыход да кожнай жывёліны.За першыя два месяцы жыцця цяля павінна падвоіць сваю масу. Пры пераводзе ў другую секцыю рацыён кармлення жывёлы на фермах у “Савушкіна” рэзка не змяняюць, каб не было дадатковага стрэсу, які можа адмоўна адбіцца ў будучым. Пры вырошчванні цялят ад 2,5 да 6 месяцаў, калі фарміруюцца органы рэпрадукцыі, як падкрэсліваў галоўны заатэхнік, павінна быць збалансаванасць па пратэінах. Рацыён кармлення па ўсіх групах пералічваецца штомесяц. Пры вырошчванні цялят ад 3 да 14 месяцаў ставіцца мэта атрымліваць сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе не менш за 830 грамаў і разам з тым трэба не перакарміць жывёлу, каб да часу асемянення цялушачкі не прыйшлі атлушчанымі. Пабываўшы ў памяшканнях, удзельнікі вучобы пазнаёміліся з умовамі ўтрымання жывёлы.
Начальнік райсельгасхарчу Ва­лянцін Зайчук, які прыняў удзел у вучобе-нарадзе, асобую ўвагу звярнуў на тое, што памяшканні не павінны быць шчыльна зачыненымі, паколькі для добрага развіцця маладняку разам з якаснымі кармамі і вадою проста неабходна свежае паветра.
Асобна было закранута пытанне аплаты працы. Яна на прадпрыемстве “Савушкіна”, як падкрэслівалі спецыялісты, напрамую залежыць ад таго, як жывёлаводы ставяцца да выканання ўсіх норм і патрабаванняў. У выніку прысутнічае асабістая зацікаўленасць у тым, каб захаваць рацыён і атрымаць не меншыя і не большыя за норму прыбаўленні ў вазе, своечасова даць народжанаму цяляці малодзіва, а карове – энергетычны напой, правільна дагледзець маленькую жывёліну.
Вядома ж, многае залежыць ад фінансавага стану сельгаспрадпрыемства, ад той базы, якая ў ім створана, пра што гаварылася ў час падвядзення вынікаў вучобы. Але на кожнай ферме загадчык – гэта гаспадар, які павінен трымаць усю работу на кантролі, ведаць тэхналогію і ставіць перад кіраўніком пытанні, калі яны ўзнікаюць. Убачанае – прыклад, на які трэба раўняцца ўсім, ісці да гэтага хоць маленькімі крокамі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час вучобы-нарады.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 27.12.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


на сайте monaliza.kiev.ua

cialis-viagra.com.ua/

mitsubishi.niko.ua/