Цёплыя сустрэчы

У Ланской урачэбнай амбулаторыі прайшла перадсвяточная дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая стала ўжо традыцыйнай

Яны, малыя хлопчыкі і дзяўчынкі, пакуль яшчэ не разумеюць, чаму так часта трапляюць у бальніцу і чаму так часта ў палату да іх прыходзяць людзі ў белых халатах; чаму на вачах у мамы часам з’яўляюцца слёзы; чаму зноў і зноў пра сябе напамінае фізічны боль; чаму не могуць, як іншыя, хадзіць, альбо бачыць, які цудоўны і прыгожы гэты свет. Яны – дзеці з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, яны – інваліды. Таму кожная, няхай і вельмі маленькая радасць, для іх – бальзам на душу. Менавіта радасцю дзяцей і іх бацькоў была напоўнена нядаўняя сустрэча, якую ў рамках перадсвяточнай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” у Ланской урачэбнай амбулаторыі наладзілі галоўны ўрач яе, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Наталля Паздзяйкіна, а таксама спонсары. Яны сабраліся, каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак са святам, уручыць ім падарункі.
Цёплыя словы віншаванняў дасы­лалі дзецям Наталля Паздзяйкіна, Аляксандр Быцкевіч, начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, Кацярына Галавій, старшыня прафкама ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”, Вітольд Пяткевіч, старшыня Олтушскага сельвыканкама. Ад імя сваіх калектываў-спонсараў Аляксандр Уладзіміравіч і Кацярына Васільеўна ўручылі дзецям падарункі: наборы цукерак, забаўляльныя гульні, цацкі, прадукцыю камбіната.
Між іншым, такая акцыя ў Ланской стала ўжо добрай традыцыяй. Ініцыіраваная Наталляй Паздзяйкінай летась, яна знайшла свой працяг і сёлета. І сэрца напаўняецца шчырай удзячнасцю людзям міласэрным.
— Калі мы не можам дзяцей выратаваць, гаварылі тыя, хто выступаў, — гэта не азначае, што мы не можам ім дапамагчы.
А маральная падтрымка, якую даюць вось такія цёплыя сустрэчы, і ёсць наша дапамога.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: падарункі дзецям-інвалідам ад спонсараў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 27.12.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

medicaments-24.com

https://gazon.net.ua