У Маларыце адкрыты Дом сямейнага тыпу

Сімвалічна, што гэтая па­дзея адбылася напярэдадні самага любімага свята для дзяцей – Новага года і юбілейнай даты раёна – 75-годдзя.
Дабра, любві, здароўя ніколі шмат не бывае. Асабліва, калі гэта датычыцца дзяцей. Адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца клопат пра іх. Сведчанне гэтаму і цудоўны падарунак нашаму гораду – Дом сямейнага тыпу, дарэчы, сёлета ў вобласці чацвёрты ўжо. На яго будаўніцтва затрачана 2 мільярды 180 мільёнаў рублёў, і амаль у паўмільярда рублёў абышлося абсталяванне мэбляй, бытавой тэхнікай і інш. Вядома, у ідэале не хацелася б, каб такія аб’екты была неабходнасць будаваць, таму што дзеці павінны жыць у біялагічнай сям’і, аднак у жыцці ўсякае бывае…
…І вось урачысты момант адкрыцця. Крыху хвалююцца гаспадары Таццяна і Вячаслаў Абрамукі, радасныя твары ў іх дзяцей, а ў гэтым хатнім палацы будуць жыць цяпер 9 хлопчыкаў і дзяўчынак – 4 сваіх і 5 прыёмных. Раздзяліць радасць падзеі прыйшло нямала гасцей – старшыня райвыканкама Казімір Лапіч, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Міхаіл Ціханчук, старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Губей, дырэктар тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Мікалай Мішчанка, начальнікі ПМК-20 і ДРБУ-179 Уладзімір Грышчук і Аляксандр Бурштын, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ЗАСА “ПрамТрансІнвест” Аляксей Васількевіч, благачынны Віктар Паляціла, дзед Мароз і Снягурка. Усе, вядома ж, з падарункамі – тэлевізарам, камп’ютарнымі сістэмамі, ноўтбукам, іконай Сергія Раданежскага, заступніка ў вучобе, цацкамі, цукеркамі. СВК “Дарапеевічы” забяспечыў дом сельгаспрадукцыяй.
— Мы ўдзячны аблвыканкаму за тое, што і ў нашым горадзе з’явіўся дом, дзе тых, хто мае патрэбу ў апецы, заўжды зразумеюць, абагрэюць цяплом і ласкай. Выхоўваць дзяцей – самая нялёгкая, але ў той жа час самая высакародная справа. Няхай у вас усё атрымліваецца, няхай у вашай сям’і жыве шчасце, — звярнуўся ў час урачыстасці да прыёмных бацькоў Таццяны і Вячаслава Абрамукоў старшыня райвыканкама Казімір Лапіч.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: у час адкрыцця новага Дома сямейнага тыпу па вул. Чырвонаармейскай.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 31.12.2014 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Маларыце адкрыты Дом сямейнага тыпу: 1 комментарий

  • 06.01.2015 в 7:31 пп
    Permalink

    То, что нет войны, а есть бездомные дети — это печально. На строительство дома потрачено неадекватно много денег. По старому курсу это же 250.000$ !!!!

Добавить комментарий


alfaakb.com/category/topla/

imagmagnetsns.ua

fashioncarpet.com.ua