Агнёў нямнога залатых…

 

У райвыканкаме падведзены вынікі конкурсу па святочным афармленні горада.
Мы любім свой горад. І не стамляемся пра гэта паўтараць. Заўжды прыемна прайсціся па чыстых, добраўпарадкаваных вуліцах. У апошнія гады нямала ўкладзена дзяржаўных сродкаў, каб маларытчанам жылося камфортна і ўтульна, каб наш райцэнтр выглядаў не горш за іншыя. І ў цэлым малюнак атрымліваецца неблагі. Аднак і самі жыхары ў гэты малюнак павінны дадаваць нейкую адметнасць, прыўносіць нешта новае і цікавае, каб горад быў прывабным, асабліва ў святочныя дні. Такой думкі прытрымліваюцца ў райвыканкаме.
Падштурхнуць арганіза­цыі і прадпрыемствы, інды­­­­відуальных прад­пры­маль­нікаў, простых жыхароў зрабіць горад святочным і прывабным у навагоднія дні і быў закліканы конкурс, аб’яўлены ў райвыканкаме. Варта адзначыць, што большасць дзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, асабліва тых, якія знаходзяцца на цэнтральнай вуліцы горада — Савецкай — падтрымалі ініцыятыву раён­най улады. Творча, з эстэтычным густам падышлі да навагодняга афармлення сваіх тэрыторый і будынку ў школе мастацтваў, Доме культуры, філіяле “Белаграпрамбанка”, тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, разлікова-касавым цэнтры, райаграпрамтэхніцы, раён­ным Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, цэнтральнай бальніцы, ПМК-8, ПМК-20, ДРБУ-179, Маларыцкім лясгасе, КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыль­ны камбінат”. Створаная камісія па падвядзенню выні­каў конкурсу адзначыла эфектнае, цікавае афармленне тэрыторый названых аб’ектаў: тут за 10 дзён да надыходу Новага года свята панавала ўжо: гарэлі сотні іскрыстых залатых агеньчыкаў, зіхацелі ёлкі. У той жа час здзівіла пазіцыя індывідуальных прад­прымальнікаў, якія да аб’яўленага конкурсу асобай цікаўнасці не праявілі, абмежаваўшыся ў асноўным афармленнем сваіх аб’ектаў адзінкавай гірляндай, і то не ўсюды. Большага члены камісіі чакалі і ад гандлёвых кропак райспажыўтаварыства, ад прыватных тэрыторый гараджан, намінацыя якім у конкурсе была вызначана таксама.
Пераможцы названы. Гэта тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённая баль­ніца і Маларыцкая ПМК-8. Згодна з умовамі конкурсу калектывы названых устаноў і арганізацый узнагароджаны грашовымі прэміямі, якія ўручыў іх кіраўнікам напярэдадні Новага года старшыня райвыканкама Казімір Лапіч.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: навагоднія тэрыторыі пераможцаў конкурсу.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 31.12.2014 г.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com

best-cooler.reviews/

here best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!