Прафесія-прызванне

Цяжка сёння ўявіць жыццё без сацыяльнай службы. Яна ў нашым раёне прадстаўлена ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а таксама тэрытарыяльным Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які пачаў працаваць у 2004 годзе. 

Прыярытэтнымі ў іх рабоце з’яўляюцца пытанні сацыяльна значныя, такія, як занятасць насельніцтва, выкананне працоўнага заканадаўства, ахова працы, захоўванне мінімальных сацыяльных гарантый, назначэнне пенсій, дапамог, аказанне дапамогі грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а менавіта інвалідам, састарэлым, ветэранам, адзінокім.
Калі гаварыць пра тых, хто ў гэтых службах працуе, дык большасць з работнікаў – людзі вопытныя, са стажам, а гэта значыць, у сваёй прафесіі невыпадковыя. Скажам, ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама з 17 штатных работнікаў такіх палова, нямала іх і ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
У ліку вопытных работнікаў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Федчык назвала спецыялістаў Ніну Кузьміч, Людмілу Вітрук, Таццяну Анішчук, Марыну Кот, Антаніну Лапіч, Наталлю Іолап, Таццяну Церашчук, Таццяну Ванюшыну, а таксама сацыяльных работнікаў Таццяну Цяліпка, Любоў Хоміч, Веру Самасюк, Таццяну Ківачук, Любоў Братчук, Ніну Абрамук. З моманту ўтварэння Цэнтра працуюць сацыяльнымі работнікамі Таццяна Абрамчук, Любоў Аўдзяюк і Ніна Русавук.
Не забываюць у калектывах і пра ветэранаў, дзякуючы якім рос аўтарытэт сацыяльнай службы. Шмат гадоў свайго жыцця аддалі служэнню людзям Уладзімір Андрэевіч Дрэмук, Уладзімір Андрэевіч Бойка, Эдуард Аляксандравіч Горбік, Марыя Сідараўна Ківачук, Галіна Іванаўна Хамічук, Галіна Васільеўна Кірыковіч, Людміла Аляксандраўна Іолап, Людміла Міхайлаўна Ліцкевіч, Любоў Дзмітрыеўна Барадзіна, Алена Іванаўна Антановіч і іншыя.
Некаторыя з цяперашніх работнікаў за добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам заахвочаны Граматамі і Пісьмамі падзякі райвыканкама і райсавета дэпутатаў, Граматамі абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Між іншым, не ўпершыню.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: калектыў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 6.01.2015 г.

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!