Цукеркі і радасць з мяшка Дзеда Мароза

Быццам падхопленыя ветрыкам сняжынкі разляцеліся сарваныя з календара дні 2014 года. І зноў дарослых і дзяцей закружыла карусель навагодніх свят. Хлопчыкі і дзяўчынкі, як заўжды, чакалі падарункаў ад Дзеда Мароза, які, “параіўшыся” з бацькамі, здзіўляў малых сваімі сюрпрызамі.
Без навагодняга цуда – падарункаў з вялікага мяшка навагодняга чараўніка — не засталіся і 47 дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў, і 100 дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Для іх па традыцыі напярэдадні Новага года ў рамках акцыі “Нашы дзеці” запаліла агні дабрачынная ёлка. Свята, што сабрала дзяцей у гарадскім Доме культуры, пачалося з навагодняга прадстаўлення. Дзед Мароз і Снягурка, якія былі галоўнымі вядучымі свята, на сцэну для віншавальнага слова запрасілі старшыню раённага Савета дэпутатаў Пятра Губея. Адзначыўшы, што дзяржава клапоціцца пра кожнае дзіця, ён пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам здзяйснення самых запаветных жаданняў і перадаў ад кіраўніцтва раёна цэлы кошык ласункаў, якія папоўнілі мяшок Дзеда Мароза. Агульным падарункам для ўсіх стала яркае, відовішчнае прадстаўленне “Казка чароўнага люстэрка”, якое падрыхтавалі юныя артысты з танцавальнага калектыву і тэатра “Каламбур” Цэнтра дадатковага навучання дзяцей і моладзі.
Кульмінацыяй навагодняга дабрачыннага свята стаў карагод ля ёлкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія маглі ўдзельнічаць у забаўляльных гульнях, сабраліся ля навагодняй прыгажуні, іншыя разам з бацькамі засталіся ў ролі гледачоў. Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай, галоўным сімвалам 2015-га года — Казой — і рознымі казачнымі персанажамі дзеці весяліліся, спявалі, танцавалі. А напрыканцы ўсіх чакаў сапраўдны навагодня-калядны сюрпрыз. Далучыўшыся да абласной акцыі “Цуды на Каляды”, акцябраты і піянеры са школ раёна сабралі свае падарункі для ўдзельнікаў дабрачыннай ёлкі. Акрамя салодкага падарунка, які быў набыты арганізатарамі свята за сродкі абласнога і раённага бюджэтаў, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі цацкі, сувеніры, канцылярскія прылады, якія былі сабраны піянерскай арганізацыяй раёна. А расказаўшы верш Дзеду Марозу, можна было яшчэ пакласці ў кішэню цэлыя прыгаршчы цукерак. Усё гэта разам не магло не падарыць дзецям цудоўны святочны настрой і веру ў тое, што Новы год – сапраўды час чароўны.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час дабрачыннай ёлкі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.01.2015 г.

Добавить комментарий


KIA CEED аккумулятор купить

Turinabol ultra
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!