Прыгажосць Божага свету

У благачынні праводзіўся першы этап Х міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету». Творчае спаборніцтва праходзіла ў рамках ХХІІІ міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў, якія адбудуцца ў Маскве. На конкурс былі пададзены 42 работы дзяцей з прыходаў Маларыцкага благачыння. Ён традыцыйна праводзіўся ў некалькіх ўзроставых групах: да 8 гадоў, 9-12 гадоў, 13-17 гадоў. Творчае спаборніцтва мела некалькі намінацый: “Біблейскія сюжэты”, “Свет духоўны і свет зямны”, “Любімы храм”, “ Мой дом, мая вёска, мой горад”, “Мая сям’я і сябры” і інш.
Журы выбрала лепшыя работы. Яны былі накіраваны ў Брэст на епархіяльны тур. Нядаўна стала вядома, што работа Сафіі Тараненкі «Мой пушысты Дружок» заняла першае месца ў старэйшай узроставай групе і накіравана ў Маскву на другі этап конкурсу. Сафія, вучаніца 6 «А» класа СШ №2, ужо некалькі гадоў наведвае мастацкае аддзяленне дзіцячай школы мастацтваў. Пад кіраўніцтвам свайго педагога Ліліі Русавук яна ўжо ўдзельнічала ў конкурсе «Прыгажосць Божага свету». Аднак толькі сёлета ўпершыню перамагла.
— Мне падабаецца маляваць, — кажа Сафія Тараненка. — На конкурсным малюнку — сабака Дружок. У наступным годзе буду таксама прымаць удзел у гэтым конкурсе. Праўда, што намалюю, яшчэ не думала.
На здымку: Сафія Тараненка, пераможца епархіяльнага этапу міжнароднага конкурсу «Прыгажосць Божага свету» ў старэйшай узроставай групе.

Опубликовано в «ГЧ» 6.01.2015 г. 

Добавить комментарий


автоматический полив hunter

http://biceps-ua.com/

profshina.kiev.ua/rosava
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!