На малюнках — прападобны Сергій Раданежскі

Сергій Раданежскі — адзін з самых паважаных i любімых pycкix святых. Яго называюць заступнікам Pyci, найвялікшым падзвіжнікам. Сергій Раданежскі ўвасобіў у сабе лепшыя рысы праваслаўнага чалавека з яго імкненнем да сузірання, да духоўнага ўдасканалення, да ўзрастання ў веры, да ўнутранага духоўнага росту. Усё гэта спалучалася ў яго з вялікай пакорай, лагодай, працай у славу Госпада. Будучы святы нарадзіўся ў вёсцы Варніцы пад Растовам Вялікім у сям’і баярына Кірылы i яго жонкі Mapыi. Быў ix трэцім малодшым сынам. Пры нараджэнні атрымаў імя Варфаламей. Дакладна невядома, калі з’явіўся на свет Сергій Раданежскі. Праваслаўная царква лічыць днём яго нараджэння 3 мая 1314 г. 25 верасня 1392 г. прападобны Cepгiй naмёр. Праз трыццаць гадоў пасля яго смерці былі здабыты святыя мошчы. У 1452 г. Сергій Раданежскі быў далучаны да ліку святых. Царква адзначае яго памяць у дзень смерці 25 верасня, а таксама 5 ліпеня, у дзень здабыцця мошчаў.
Па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Pyci Кірылы ў рамках святкавання 700-годдзя з дня нараджэння прападобнага Сергія Раданежскага праводзіўся міжнародны конкурс дзіцячай творчасці. У ім прынялі ўдзел i вучні мастацкага аддзялення Маларыцкай школы мастацтваў. Нядаўна былі падведзены вынікі творчага спаборніцтва. У намінацыі “Конкурс выяўленчага мастацтва” лістамі Падзякі ўзнагароджаны: Настасся Зайцава, Ганна Шаяхметава, Ульяна Асадчая i Сафія Семянюк.
Настасся (10“В” клас) i Ганна (6«А» клас) навучаюцца ў раённай гімназіі, Ульяна (4«Б» клас) — у СШ №2, Сафія (6 клас) — у Замшанскім д/с-БШ. Поспех маларытчан на міжнародным конкурсе малюнкаў– гэта сумесная штодзённая праца дзяўчат i ix педагогаў са школы мастацтваў -Інесы Гаўрылюк i Лілii Русавук.
На здымку: Настасся Зайцава, Ульяна Асадчая i Ганна Шаяхметава, юныя мастачкі, удзельніцы міжнароднага праваслаўнага конкурсу дзіцячай творчасці.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.01.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://farkopi.com

http://medicaments-24.com/

там