Токар, каваль, цясляр, сталяр…

— Такой работы няма, — расказвала Любоў Барысаўна Ківачук, — каб мой гаспадар не ўмеў яе рабіць. Ён і токар, і слесар, і каваль, і цясляр, і сталяр. Хату нашу сам рабіў ад фундаменту да печаў. Залатыя ў яго рукі. І цяпер вось без справы не сядзіць, хаця ў сакавіку 80 гадоў было. Восенню то кошыкі пляце, то венікі вяжа, вясною матыкі робіць, — дзялілася Любоў Барысаўна. Было, што і плугі да трактара ў калгас вырабляў. Ён і з пчоламі любіць пазабаўляцца, і ў са­дзе ведае, якую работу трэба рабіць.
Слухала Любоў Барысаўну і думала: ну як такога майстра-ўмельцу можна было не пакахаць! Ды і статны, відаць, быў у маладосці Іван Міхайлавіч, прыгажун. Як і сама Любоў Барысаўна – высокая, прыгожая. Словам, яны адмысловая пара, якая размяняла ўжо шосты дзесятак сумеснага жыцця.
Якія здабыткі гэтага немалога адрэзка часу? Вялікія: пабудаваны дом, пасаджаны сад, выгадаваны чацвёра дзяцей (тры дачкі і сын). Усе яны маюць вышэйшую і сярэдне-спецыяльную адукацыю, любімыя прафесіі, замуж выйшлі і ажаніліся, дзяцей сваіх маюць. Цяпер у Івана Міхайлавіча і Любові Барысаўны восем унукаў і два праўнукі.
Ківачукі трымаюць яшчэ кароўку, іншую жыўнасць – інакш кажучы, па-ранейшаму стараюцца працаваць, хаця, здавалася б, можна было смела адпачываць. Але ж праца для іх, як, зрэшты, і для ўсіх сялян, гэта і ёсць жыццё.
НА ЗДЫМКУ: Любоў Барысаўна і Іван Міхайлавіч КІВАЧУКІ.

Добавить комментарий


http://ka4alka.com.ua

http://maxformer.com

http://kover-samolet.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!