Акцэнт на патрыятызм

У 2014/2015 навучальным годзе ў сістэме мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў прыярытэтнымі з’яўляюцца мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”, а таксама правядзенне цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 70-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якія запланаваны аддзелам адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама. Менавіта гэтай тэме было прысвечана пасяджэнне метадычнага аб’яднання намеснікаў дырэктараў школ па выхаваўчай рабоце, якое прайшло ў дзяржаўнай установе адукацыі “Маларыцкая сярэдняя школа №2”. Прадстаўляючы сваю сістэму выхаваўчай работы, прымеркаваную да святкавання 70-годдзя Перамогі, маларыцкая сярэдняя школа №2 паказала творчую справаздачу згуртаванага калектыву вучняў і педагогаў, якая была сведчаннем мэтанакіраванага працэсу фарміравання ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму.
Яркасць і знамянальнасць мерапрыемству надало ўзаемадзеянне ўстановы адукацыі з раённым камітэтам ГА “БРСМ”, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Ва ўрачыстай атмасферы 41 старшакласнік атрымаў білет і значок члена маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Падобныя мерапрыемствы дысцыплінуюць, аб’ядноўваюць і актывізуюць дзейнасць вучняў, прыцягваюць моладзь да важнай у грамадстве сацыяльнай дзейнасці, фарміруюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Алена ГОРБІК, галоўны спецыяліст раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму.
НА ЗДЫМКУ: пасля ўрачыстага ўручэння членскіх білетаў ГА “БРСМ”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 10.01.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://etalon.com.ua/

https://www.chemtest.com.ua/

www.iwashka.com.ua