Юбілейная кветачка жыцця

Дзеці – жывая сіла грамадства. Без іх яно ўяўляецца бяскроўным і халодным. Нездарма дзяцей называюць кветкамі жыцця. З іх з’яўленнем у сям’і яно набывае асаблівы сэнс, мяняе нас, напаўняе сэрцы той вялікай радасцю і шчасцем, вышэйшага за якія больш нічога няма. У гэтым нам прызналіся маладыя бацькі, жыхары Маларыты Наталля і Алег Шышукі. У іх сям’і 1 студзеня 2015 года, юбілейнага для нашага раёна, нарадзіўся першынец – хлопчык, які адкрыў лік малюсенькіх жыхароў Маларытчыны.
— Так бы мовіць, — пры­знаваўся Алег, — мы з Наташай летась пад Новы год загадалі жаданне: заказалі шчасце. І вось наша жаданне збылося.
— А каго хацелі, — пытаюся, — хлопчыка ці дзяўчынку?
— У нашай сям’і былі ўсе дзяўчынкі, — кажа Наташа, — таму мне хацелася хлопчыка.
— А ў нашай наадварот: усе — хлопцы, таму я больш чакаў дзяўчынку, — дзяліўся Алег. — Але нездарма кажуць: чаго хоча жанчына, таго жадае сам Бог.
— А якое імя далі свайму сыночку?
— Пакуль яшчэ дакладна не вызначыліся, — гаворыць Алег. – Думаем…
Зрэшты, няважна, якое імя будзе насіць першынец у сям’і Алега і Наталлі. Галоўнае, што хлопчык нарадзіўся здаровенькім, сапраўдным асілкам (вагой 4020 і ростам 56 сантыметраў) і што быў вельмі жаданым і доўгачаканым бацькамі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: бацькоўс­кае шчасце, падоранае Наталлі і Алегу ШЫШУКАМ 2015-м годам.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 14.01.2015 г.

Добавить комментарий


buysteroids.in.ua

контактні лінзи ціна
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!