Электронны век сувязістаў

Раённы вузел электрасувязі з’яўляецца структурным падраздзяленнем Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам”. Асноўная задача яго — забеспячэнне суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва раёна паслугамі электрасувязі. Гэта як класічныя паслугі тэлефоннай сувязі, так і высокатэхналагічныя па доступу ў сетку інтэрнэт, а таксама паслугі інтэрактыўнага тэлебачання.
Для якаснага аказання іх у раёне створана пэўная матэрыяльна-тэхнічная база. Так, па стану на 1 снежня 2014 года колькасць асноўных тэлефонных апаратаў у райвузле электрасувязі склала 11120. З іх больш чым 300 устаноўлены непасрэдна ў 2014 годзе. Шчыльнасць тэлефонаў на 100 жыхароў складае 45,73, што адпавядае сярэднеабласному паказчыку. Колькасць абанентаў сеткі перадачы дадзеных ByFly вырасла да 4750, ці 18,2 на 100 жыхароў. Інтэрактыўным тэлебачаннем Zala карыстаюцца 3950 жыхароў, шчыльнасць складае 14,9 на 100 жыхароў. Забяспечваюць работу гэтых абанентаў 21 сельская, 3 гарадскія АТС, 23 вузлы перадачы дадзеных, 2 тэлекамунікацыйныя шафы.
Дасягнуць добрых вынікаў дапамаглі дзяржаўныя праграмы інавацыйнага развіцця, распрацаваныя ў нас у Беларусі, у прыватнасці такія, як “Будаўніцтва мультысервіснай сеткі электра­сувязі РУП “Белтэлекам”, “Будаў­ніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі”.
А ажыццяўляліся праграмы не без удзелу нашых спецыялістаў: Васіля Васільевіча Лук’янава, Андрэя Уладзіміравіча Крэня, Сяргея Мікалаевіча Гіленчанкі, Жанны Аркадзьеўны Вашчынчук і многіх іншых. База ж гэтых дасягненняў закладвалася ветэранамі-сувязістамі, такімі, як Дзмітрый Аляксандравіч Бзоўскі, Уладзімір Іванавіч Серада, Уладзімір Антонавіч Баламацюк.
Для таго, каб якасна аказваць паслугі электрасувязі, неабходны сучасныя сеткі. У раёне ва ўсіх аграгарадках і вялікіх населеных пунктах пабудаваны валаконна-аптычныя лініі сувязі, у тым ліку ў 2013-2014 гадах да вёсак Збураж, Гвозніца, Замшаны, Чарняны, Дарапеевічы.
Асноўны парк АТС на сёння складаюць электронныя станцыі айчыннай вытворчасці тыпу “Бэта”. Тры старыя каардынатныя АТС, што ёсць у вёсках Брадзяцін, Дворышча, Забалацце з сумарнай ёмістасцю 300 нумароў, плануецца замяніць на новыя да канца 2016 года.
Пастаянна пашыраецца спектр паслуг, што РУП “Белтэлекам” прадастаўляе фізічным і юрыдычным асобам. З 1 красавіка 2014 года з’явіўся эфірны варыянт лічбавага тэлебачання Zala. Гэта 44 тэлевізійныя каналы. Між іншым, для таго, каб іх глядзець, неабходна заключыць дагавор і атрымаць у карыстанне спецыяльную прыстаўку.
Устаноўка ў раёне тэлефонаў па перспектыўнай тэхналогіі ІМS дазваляе давесці да канчатковага абанента ўвесь комплекс нашых паслуг з найменшымі затратамі. Такіх тэлефонаў у нас ужо больш чым 1800. Да ўсяго гэтыя тэлефоны дазваляюць нашым абанентам атрымаць новыя сэрвісы. Такія, як “мінскі нумар”, “віртуальная АТС” і інш.
Анатоль КЛЮНЧЫК, начальнік райвузла электрасувязі.

Опубликовано в «ГЧ» 14.01.2015 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


свадебные салоны киев

www.steroid-pharm.com

also read best-cooler.reviews