З ЧЫСТАГА ПОЛЯ…

Яшчэ паўтара года назад на гэтым месцы было чыстае, з сямю вятрамі, як кажуць, поле, цяпер тут вырасла сучасная, з усімі новымі тэхналогіямі ферма на 765 галоў, якая здадзена ў эксплуатацыю ў апошнія дні 2014 года. Добры падарунак за 72 мільярды рублёў атрымалі ў СВК “Макраны” напярэдадні юбілейнай даты раёна – 75-годдзя. У цырымоніі адкрыцця аб’екта прыняў удзел і старшыня райвыканкама Казімір Лапіч.

— Гэта самы ўдалы праект у раёне, калі за зусім кароткі тэрмін пабудавана такая цудоўная, пад поўную тэхналогію ферма, — сказаў ён.
Кіраўнік раёна падзякаваў будаўнікам ПМК-20, якія выканалі асноўны аб’ём работ на аб’екце, выказаў спадзяванні, што прадуктыўнасць кароў у 6 тысяч кілаграмаў малака і сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы не менш чым 700-800 грамаў не прымусяць сябе чакаць.
Наяўнасць сучасных ферм дазваляе павысіць як прадуктыўнасць статка, так і палепшыць якасць атрымліваемай прадукцыі. Новая ферма – гэта гарантыя атрымання малака гатунку “экстра”. Планамерная работа па мадэрнізацыі і ўкараненню сучасных тэхналогій дазваляе паляпшаць і павялічваць гэты паказчык. Летась у раёне гатункам “экстра” і вышэйшым было прададзена 78% малака. Пакуль жывёліны на новай ферме ў Макранах знаходзяцца ў адаптацыйным перыядзе, малако гатункам “экстра” тут не атрымліваюць. Але спецыялісты разумеюць, што ім трэба сур’ёзна займацца пытаннямі паляпшэння якасці малака і забяспечваць стабільнасць у рабоце. Тым больш, што наяўнасць “экстры” дазваляе, што называецца, атрымліваць дадатковыя грошы “з паветра”, бо цана такога малака намнога вышэйшая. А ў сувязі з тым, што гаспадарка нядаўна рэарганізавана шляхам далучэння да яе СВК “Ляхаўцы”, пагашэнне плацяжоў па затрачаных крэдытах на будаўніцтва новай фермы, згодна з адпаведным указам Прэзідэнта, адтэрміноўваецца на 5 гадоў. Такім чынам, толькі працуй і папаўняй казну сельгаскааператыва.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: у час адкрыцця новай фермы ў СВК “Макраны”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 14.01.2015 г.

Добавить комментарий


http://topobzor.info

http://www.best-cooler.reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!