Раздзялілі радасць шчасця

Такую значную падзею ў сям’і жыхароў Маларыты Алега і Наталлі Шышукоў, як нараджэнне першынца, а іх дзіця стала першым малюсенькім жыхаром Маларытчыны 2015 года, не маглі пакінуць без увагі і грамадскія арганізацыі “Белая Русь” і “Саюз жанчын Беларусі”.
У дзень 75-гадовага юбілею раёна ў госці да Наталлі і Алега, а таксама іх малюсенькага сыночка Арцёма завіталі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны і старшыня раённай арганізацыі РГА “Саюз жанчын Беларусі” начальнік райаддзела адукацыі Таццяна Лаўрэенка.
Шаноўныя госці павіншавалі бацькоў з папаўненнем у сям’і, пажадалі ўсяго найлепшага і ўручылі падарункі.
НА ЗДЫМКУ: падарункі ад “Белай Русі” і “Саюза жанчын Беларусі”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 21.01.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.progressive.ua

pills24.com.ua

https://best-cooler.reviews/