Якое пакаленне мацнейшае?

Нядаўна прафкам СВК “Дарапеевічы” разам з Дарапеевіцкай СШ арганізавалі турнір па міні-футболу. Спаборнічалі 3 каманды (на здымку): вучняў Дарапеевіцкай СШ, маладых спецыялістаў СВК “Дарапеевічы“ і ветэранаў працы СВК.
— Вельмі прыемна, — кажа Сяргей Блядай, старшыня прафкама СВК “Дарапеевічы”, — што не сталі абыякавымі да гэтых спаборніцтваў і балельшчыкі. Каманда ветэранаў футбола, якая апынулася на ІІІ месцы, раней займала прызавыя месцы ў раёне ў вялікім футболе. У футзале яны годна змагалася з больш маладымі спартсменамі. Аднак асноўныя спаборніцтвы за званне лепшага прайшлі паміж вучнямі школы і маладымі спецыялістамі СВК “Дарапеевічы”. Маладосць перамагла: вучні школы абыгралі сваіх старэйшых “праціўнікаў” і занялі І месца. Спецыялісты гаспадаркі апынуліся на ІІ месцы. Па выніках спаборніцтва каманды атрымалі ганаровыя граматы і памятныя прызы ад СВК “Дарапеевічы”.
У будучым тут плануюць правесці спаборніцтвы па настольным тэнісе і валейболе сярод каманд сярэдняй школы, СВК і работнікаў культуры Дарапеевіч.
Фота Ларысы Гузюк.

Опубликовано в «ГЧ» 24.01.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.