ЗАКОН ЁСЦЬ ЗАКОН…

Старшыня райвыканкама Казімір Лапіч правёў “прамую лінію” з жыхарамі раёна. Якія пытанні яны задавалі кіраўніку раёна, даведаецеся, прачытаўшы рэпартаж.

Анатоль Яўгенавіч Бялько, в. Гвозніца:
— Ці плануецца сёлета даасфальтаваць дарогу да Гвозніцы?
— Гэты аб’ект знаходзіцца пад увагай райвыканкама, таму, вядома ж, плануем завяршаць работы на ім. Аднак канчатковы адказ сёння Вам даць не магу: усё будзе залежаць ад фінансавання, пытанні якога вырашаюцца ў вышэйшых інстанцыях. Яшчэ раз паўтаруся: мы зацікаўлены ў тым, каб дарога была заасфальтавана і пастаянна вядзём перамовы наконт гэтага.
Наталля Сцяпанаўна Касянюк, жыхарка в. Ляхаўцы:
— Казімір Віктаравіч, у мяне 2 пытанні. Першае: на нашай вуліцы Мельніцкай праводзілі водаправод. Аднак да канца вуліцы яго не даклалі. Ці можаце пасадзейнічаць, каб работы завяршылі?
— Скажу Вам, што сацыяльны стандарт забеспячэння водаправодам па Вашай вёсцы пакуль не выкананы, таму работы ў гэтым годзе па пракладцы водаправоднай сеткі працягласцю 3,5 кіламетра будуць працягвацца. Думаю, што ў гэтай сувязі і на Вашай Мельніцкай вуліцы яны будуць завершаны.
— А другое пытанне датычыцца газіфікацыі дамоў на нашай вуліцы. У нас створаны кааператыў, мы заплацілі грошы. Хацелася б ведаць, калі ў нашых дамах будзе газ?
— На стварэнне вулічных газавых сетак грошы выдзелены, і хачу Вас парадаваць, што сёлета ў Вашых дамах з’явіцца прыродны газ. А калі нейкія іншыя пытанні ўзнікаюць у Вас наконт падключэння газу, звяртайцеся да старшыні Вашага кааператыву: ён павінен пра ўсё інфармаваць Вас.
Ларыса Іванаўна Панасюк, г. Маларыта:
— Нядаўна ў двары, калі работнікі камунальнай службы адстрэльвалі сабак, застрэлілі і нашага маленькага сабачку, які быў з ашыйнікам. Ёсць жа закон аб жорст­кім абыходжанні з жывё­лінамі. Цікава, ці пры­трымліваюцца яго тыя, хто праводзіць адстрэл сабак?
— Ваша пытанне без увагі не застанецца. Калі пацвердзіцца, што ў гэтым выпадку закон быў парушаны, то да тых, хто яго парушыў, будуць прыняты адпаведныя меры ўздзеяння. Вядома ж, у камунальнай службе павінны выконваць гэты дакумент. Закон ёсць закон.
Іван Аляксеевіч Каралюк, жыхар в. Олтуш:
— У нашай вёсцы на працягу многіх гадоў працавала стаматалагічная амбулаторыя. Цяпер засталася толькі адна шыльдачка з назвай. А трапіць да стаматолага не так і проста: не кожны можа паехаць у райцэнтр, не заўжды ёсць талоны да доктара. Ці ёсць надзея, што калі-небудзь Олтушскую стаматалагічную амбулаторыю адкрыюць?
— Цяпер, паважаны Іван Аляксеевіч, у сацыяльнай сферы, у тым ліку і ў медыцыне, ідзе аптымізацыя ўстаноў. У сувязі з тым, што за 3 км ад Вашага населенага пункта знаходзіцца Ланская ўрачэбная амбулаторыя, дзе аказваюць паслугі стаматалогіі і пратэзавання зубоў, адкрываць амбулаторыю ў Олтушы немэтазгодна. Усе штаты ў медыцынскіх установах раёна спецыялістамі-стаматолагамі ўкамплек­таваны, стаўкі ўсе запоўне­ны.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: Казімір ЛАПІЧ, старшыня райвыканкама.

Опубликовано в «ГЧ» 4.02.2015 г. 

Добавить комментарий


http://jaamboo.com.ua/

www.rezeptfrei-viagra.com

читать далее arbud-prom.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!