У Маларыце адбылася перадача эстафеты, прысвечанай 70-годдзю Перамогі

Ва ўрачыстым мерапрыемстве, што праходзіла ў гарадскім Доме культуры, прынялі ўдзел прадстаўнікі пагранічных ведамстваў, мясцовай улады, ваенна­служачыя, ветэраны вайны і працы, вучні школ горада, моладзь, свяшчэннаслужыцелі. Да прысутных звярнуўся удзельнік эстафетнай групы палкоўнік Сяргей Касачук.
— Маршрут эстафеты пройдзе па тэрыторыі 9 краін па двух сустрэчных маршрутах, працягласцю звыш 60 тысяч кіламетраў. На жаль, ва ўрачыстых мерапрыемствах па палітычных матывах не прымаюць удзел Украіна і Малдова. Падзеі ў суседняй з намі краіне паказваюць, як можна падзяліць народ, як палярна адрозніваюцца погляды на падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Эстафету падтрымалі пагранічнікі Манголіі, выказаўшы гэтым салідарнасць і даніну павагі савецкай арміі-вызваліцельніцы, — сказаў ён.
Мэта эстафеты – расказаць у час ваенна-патрыя­тычных мерапрыем­стваў пра рэальныя падзеі вайны, якая пакінула крывавы след амаль у кожнай сям’і. У зале было нямала школьнікаў.
— Распытайце ў сваіх прабабуль і прадзядуль, якія памятаюць пра вайну, акупацыю, як усё было, каб памяць пра вайну вы маглі перадаць сваім дзецям, — звяртаўся менавіта да іх Сяргей Уладзіміравіч. – Подзвіг ветэранаў – каштоўнасць, якой трэба даражыць. Перамога і адносіны да яе – гэта тое, што нас аб’ядноўвае. Дык няхай гэты перыяд мірнага жыцця працягваецца як мага далей. Мы не маем права быць няўдзячнымі за перамогу.
…Ва ўрачыстай абста­ноўцы намеснік камандзіра Брэсцкай пагранічнай групы Дзмітрый Дзявятаў перадае эстафету намесніку камандзіра Пінскага пагранічнага атрада Віталю Германовічу. Затым у акцыі прымуць удзел ваеннаслужачыя іншых пагранатрадаў, груп, пагранічных часцей і злучэнняў.
Эстафета стартавала 2 лютага ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, а завершыцца акцыя 28 мая – у Дзень пагранічніка – на Паклоннай гары ў Маскве.
Завяршальным акордам урачыстай перадачы эстафеты памяці ў Маларыце стала выступленне ўзорна-паказальнага аркестра Брэсцкай Чырвана­сцяжнай пагранічнай групы пад кіраўніцтвам ваеннага дырыжора Юрыя Аўсіевіча і салістаў аркестра.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час перадачы эстафетнага сімвала ў ГДК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 7.02.2015 г.

Добавить комментарий


リンク

www.sledoc.com.ua

У нашей организации авторитетный портал с информацией про стоимость лечения бесплодия.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!