Трапныя юнакі з Олтуша

Сярэдняя школа №1 стала месцам правядзення штогадовага першынства Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. У спаборніцтве прыняло ўдзел 42 юнакі з 13 устаноў адукацыі Маларытчыны і раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел: Валянціна Жалнерык, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Аляксей Дзямінскі, першы сакратар РК ГА “БРСМ”, а таксама Мікалай Наўрось, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, і Валянціна Козак, інструктар савета Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ. Юнакі спаборнічалі на трапнасць у 3 практыкаваннях: ВП-1 (стральба з апорай на стол), ВП-2(стральба стоячы), ВП-3 (стральба з калена).
Пераможцы вызначаліся ў кожным практыкаванні і агульнакамандным заліку. У ВП-1 не было роўных Івану Ефціфееву (І месца, Олтушская СШ), Івану Абрамчуку (ІІ месца, Олтушская СШ) і Арцёму Наўросю (ІІІ месца, Збуражскі д/с-СШ). Практыкаванне ВП-2 лепш за ўсіх выканалі: Максім Лонеў (І месца, Олтушская СШ), Максім Яцура (ІІ месца, Олтушская СШ), Аляксандр Максімук (ІІІ месца, Збуражскі д/с-СШ). Найбольшую колькасць ачкоў у практыкаванні ВП-3 выбілі: Дзмітрый Рачкевіч (І месца, СШ №2), Артур Шкальнюк (ІІ месца, Олтушская СШ), Ілья Курыла (ІІІ месца, Олтушская СШ). У агульнакамандным заліку на першым месцы, як і ў мінулым годзе, зноў апынуліся юныя стралкі з Олтушскай СШ, на другім — з раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, на трэцім – з СШ №2 (трэнер Генадзь Піпко). Між іншым, каманду-пераможцу Олтушскай СШ, як і каманду РЦДАДіМ, трэніруе Анатоль Алесік.
* * *
У час правядзення першынства граматамі Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ за садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўна значных задач абарончага таварыства па выніках работы за 2014г. узнагароджаны старшыні пярвічных аргструктур: Генадзь Піпко (СШ №2), Уладзімір Нікалаюк (Пажэжынская СШ), Інэса Падлужная (СШ №1), Леанід Лук’янчук (раённая гімназія), Сяргей Карабчук (Ляхавецкі д/с-СШ), Анатоль Алесік (Олтушская СШ).
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: у час спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі; Валянціна Козак і Анатоль Алесік з камандамі юнакоў Олтушскай СШ і РЦДАДіМ, якія занялі І і ІІ месцы ў першынстве.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 11.02.2015 г.

Добавить комментарий


www.mazda.niko.ua/showroom/mazda3/overview
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!