Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы ў в.Гвозніца

Упершыню царква згадваецца ў 1668г. як уніяцкая. Яна мела 2 валокі зямлі. З 1812г. па 1816г. вялося будаўніцтва новага храма на сродкі памешчыка Івана Доберна, брацтва і саміх прыхаджан. У 1860г. святар Іосіф Тарановіч адкрыў пры царкве прыходскую школу для мясцовых дзяцей. Размяшчалася яна ў доме светара. У 1878г. пачаўся капітальны рамонт храма, а 19 жніўня 1881г. адбылося яго ўрачыстае асвячэнне. З 1924г. царква стала прыпісной да Збуражскага прыходу, богаслужэнні ў ёй вяліся рэдка. У гады вайны  Гвозніца знаходзілася  ў партызанскай зоне, таму ў храме толькі час ад часу  служыў святар, які жыў у лесе з партызанамі, пры адсутнасці небяспекі. У 1945г. жыхары вёскі адмовіліся зарэгістраваць сваю царкву, матывуючы гэта тым, што не могуць утрымліваць на свае грошы светара і плаціць падаткі. 1990 г. — гэта год, калі ў Гвозніцы быў адноўлены прыход, а ў 1991 г. — сам храм, які раней быў абсталяваны пад сельскі Дом культуры. З 1991 г.  у царкве ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы служыць айцец Генадзь Шэпялевіч.
Архітэктура храма захавала рысы класіцызму – прамавугольны ў плане аб’ём пад 2-схільным дахам, завершаны па цэнтры цыбулепадобным купалам. Да фасада далучана 3-ярусная званіца пад магутным цыбулепадобным купалам.
На здымку: царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы ў в.Гвозніца.

Добавить комментарий


http://shtory.ua

farm-pump-ua.com

http://www.chemtest.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!