Іграў баяніст

У Маларыцкай дзіцячай школе мастацтваў прайшло “Свята баяна”. Адно з самых адметных яго мерапрыемстваў – канцэрт “Ад класікі да сучаснасці”, які даў Аляксандр Масяйчук, магістр мастацтваў. Ён выканаў на баяне творы І.Баха, В.Моцарта, А.Вівальдзі, Д.Скарлацці, А.Холмінава, І.Паніцкага, Д.Фіна, В.Чэрнікава.
Між іншым, Аляксандр Масяйчук вучыўся ў СШ №2 райцэнтра, адначасова наведваў заняткі ў дзіцячай школе мастацтваў па класе баяна. Яго выкладчыкам была Людміла Удовіна. За плячамі ў выдатнага музыканта і Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. Пасля заканчэння гэтай установы адукацыі Аляксандр Масяйчук некаторы час працаваў выкладчыкам у Маларыцкай дзіцячай школе мастацтваў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: канцэрт Аляксандра Масяйчука ў дзіцячай школе мастацтваў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 18.02.2015 г.

Добавить комментарий


Ssanyong Action аккумулятор купить

best-cooler.reviews/best-stainless-steel-metal-cooler/

www.sellmax.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!