Падстаўляючы плячо

У пачатку гэтага года Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі прынята рашэнне аб стварэнні ў раёнах новай структуры — раённага аб’яднання прафсаюзаў. На Маларытчыне яе ўзначаліў Сяргей Строк. Мэта структуры – каардынаваць работу ўсіх галіновых прафсаюзаў.
На нядаўнім пасяджэнні савета раённага аб’яднання прафсаюзаў абмеркаваны асноўныя аспекты будучай дзейнасці. На пасяджэнні, куды запрасілі старшынь галіновых прафсаюзаў, пярвічных гарадскіх прафсаюзных арганізацый, выступіў старшыня рай­выканкама Казімір Ла­піч. Ён расказаў пра эканамічную сітуацыю, якая склалася ў апошні час не толькі ў краіне, воб­­ласці, раёне, але і ў некаторых працоўных арганізацыях. Яна нялёгкая, асабліва ў будаўнічай сферы, у дарожных арганізацыях. Кры­зісы звонку, прычынамі якіх стала сітуацыя ў суседняй з намі Украіне, зрабілі заложніцай і Беларусь. Аб’ёмы ў будаўніцтве, напрыклад, згорнуты да нулявых адзнак. Але ж, трэба спадзявацца, што гэта часовая сітуацыя. Да прафсаюзных лідараў кіраўнік раёна звяртаўся з просьбай растлумачваць гэта ў сваіх працоўных калектывах, падстаўляць плячо, тым самым забяспечваючы маральны пазітыў, каб разам перажываць крызісныя сітуацыі з мінімальнымі выдаткамі.
Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Міка­лай Басалай, які прыняў удзел у пасяджэнні савета, асноўную ўвагу акцэнтаваў на некаторых момантах Дэкрэта № 5, заключэння калектыўных дагавораў. Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Антаніна Лапіч гаварыла пра сацыяльнае партнёрства, старшыня райсавета ветэранаў Уладзімір Бойка напомніў пра тое, каб прафсаюзнымі арганізацыямі не былі забыты людзі, якія раней працавалі ў калектывах. Асноўныя аспекты каардынацыі работы азначыў Сяргей Строк.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Строк.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 18.02.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


жби киев

также читайте www.avtomaticheskij-poliv.kiev.ua

обращайтесь