Год работы дэпутацкага корпуса

Са справаздачы старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра Губея на восьмай сесіі райсавета дэпутатаў 27 склікання

…Кіруючыся Канстытуцыяй РБ, Законам “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”, раённы Савет дэпутатаў імкнуўся ў поўнай ступені рэалізоўваць свае функцыі і паўнамоцтвы на падведамаснай тэрыторыі, выступаць каардынатарам дзейнасці ўсіх органаў тэрытарыяльнага самакіравання.
За ўвесь справаздачны перыяд гэтага склікання прынцыповых і абгрунтаваных прэтэнзій у адрас райсавета, яго кіруючых органаў не паступала. Прэзідыум Савета дэпутатаў стараўся захоўваць дзяржаўны падыход і прынцып справядлівасці ў вырашэнні ўсіх пытанняў, што ўзніклі. Дэпутацкі корпус заўжды адэкватна рэагаваў на прапановы аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама і своечасова прымаў рашэнні па пытаннях, што выносіліся на сесію, якая з’яўляецца асноўнай формай дзейнасці Саветаў. Пры абмеркаванні разглядаемых на сесіі пытанняў актыўны ўдзел прымалі дэпутаты Васіль Юхімук, Станіслаў Ляшчук, Іван Пастушак, Сяргей Сцепанюк і іншыя.
У справаздачным перыядзе праведзены тры пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Значнае месца ў дзейнасці апошняга займае каардынацыя работы чатырох пастаянных камісій. Іх пасяджэнні праходзяць не менш чым раз у квартал. Як правіла, аналізуюцца і дапрацоўваюцца матэрыялы будучых сесій, разглядаюцца іншыя пытанні. Старшыні камісій Станіслаў Ляшчук, Аляксандр Пешта, Пётр Селівонік, Уладзімір Афанасенка з веданнем справы ўсебакова вывучалі падрыхтаваныя да разгляду пытанні. Іх характарызуе канкрэтнасць і канструктыўнасць вывадаў і прапаноў, асабліва, калі гэта датычылася пытанняў жыццезабеспячэння сваіх выбаршчыкаў.
Разумна, што на ўзроўні раённай улады мы з выканкамам не дзелім задачы па жыццядзейнасці насельніцтва, якія стаяць перад рэгіёнам. У аснову работы райсавета дэпутатаў пакладзена дзелавая практыка ўзаемадзеяння і падтрымкі Савета і выканкама. Шырока выкарыстоўваюцца такія яе формы, як каардынацыя планаў работы і правядзенне сумесных мерапрыемстваў, падвядзенне вынікаў па розных напрамках дзейнасці, сумеснае вывучэнне, разгляд і прыняцце рашэнняў па грамадска-значных пытаннях.
На працягу склікання раённы Савет узаемадзейнічаў з Саветамі дэпутатаў пярвічнага ўзроўню, сельвыканкамамі ў вырашэнні пытанняў, што датычацца паляпшэння жыцця грамадзян. За сельскімі Саветамі дэпутатаў стаяць пытанні добраўпарадкавання, навядзення парадку на тэрыторыях, падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак, работа па прафілактыцы пажараў, пытанні правапарадку і іншыя. На жаль, сельскае насельніцтва старэе, ідзе працэс вымірання асобных вёсак, а значыць, застаюцца пустыя дамы. На кантролі стаіць пытанне аб выяўленні на тэрыторыях сельскіх Саветаў пустуючых зямель грамадзян і ўцягнення іх у актыўны сельскагаспадарчы абарот. Па стану на 1 студзеня 2015 г. у рэгістры ўліку пустуючых у раёне лічыцца такіх 34 дамы. У выніку праведзенай работы ў 2014 годзе знесена 35 дамоў. Найбольш актыўна ў гэтым напрамку працавалі Макранскі, Велікарыцкі і Гвозніцкі сельскія Саветы, якія накіравалі ў суд 22 іскі аб прызнанні дамоў безгаспадарнымі. Сельскія Саветы атрымалі 706 паведамленняў ад уласнікаў (наследнікаў) аб намеры выкарыстоўваць дамы, якія пустуюць, для пражывання. Сёлета гэтую работу трэба завяршыць, навесці і падтрымліваць парадак на зямлі, з большай адказнасцю заняцца добраўпарадкаваннем тэрыторый населеных пунктаў на больш удасканаленым узроўні.
Увайшла ў практыку штогадовая ацэнка дзейнасці старшынь сельскіх Саветаў, якая заключаецца ў вызначэнні асабістых якасцей кіраўніка, яго здольнасці арганізаваць эфектыўнае ўпраўленне тэрыторыямі і дабіцца максімальнага выніку. Хаціслаўскі сельскі Савет у 2014 годзе выйшаў пераможцам абласнога конкурсу сярод сельскіх Саветаў па пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва і заняў трэцяе месца.
Немалаважную ролю ў далейшым узаема­дзеянні органаў мясцовага самакі­равання з насельніцтвам адыгрываюць органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, якія займаюць асобае месца ў сістэме мясцовага самакіравання. На сённяшні дзень яны прадстаўлены 57 старастамі ў вёсках і 68 прадстаўнікамі ў горадзе. Інстытут стараст – надзейная апора мясцовай улады. Заслугоўваюць павагі старасты Мікалай Герасімук з Хаціслаўскага, Іван Дуль з Велікарыцкага, Мікалай Ляўчук з Гвозніцкага, Анатоль Шульжык з Олтушскага сельсаветаў і іншыя. Гарадское самакіраванне таксама дапамагае ў арганізацыі і вырашэнні тых ці іншых пытанняў, але хацелася б большай актыўнасці ад іх пры навядзенні парадку на сваіх тэрыторыях. Гэта і разбіўка кветнікаў, уборка ад смецця дваровых тэрыторый і пад’ездаў, абсталяванне дзіцячых пляцовак і г.д. Даўно прыкмечана: найбольш дакладна зберагаецца тое, што зроблена сваімі рукамі.
Адной з найбольш эфектыўных форм дзейнасці дэпутацкага корпуса з’яўляецца работа ў сваёй выбарчай акрузе (разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, асабісты прыём, правядзенне сустрэч з выбаршчыкамі і справаздачы аб дэпутацкай дзейнасці). Дэпутаты абавязаны ва ўстаноўленым парадку разглядаць прапановы, заявы і скаргі выбаршчыкаў. Менавіта ў гэтых мэтах яны рэгулярна, але не менш чым раз у месяц вядуць асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. За нядоўгі час работы дэпутаты новага склікання паспелі сустрэцца больш чым з 500 выбаршчыкамі. Чым часцей мы сустракаемся з нашымі выбаршчыкамі, тым лягчэй здымаецца сацыяльная напружанасць у грамадстве.
У сваім паўсядзённым жыцці мы сустракаемся з масай праблем. Яны заўжды былі, ёсць і будуць. Многія пытанні асабістага характару падчас ствараюцца на пустым месцы і вырашаюцца намі самімі, іншыя ж, якія датычацца жыццядзейнасці горада ці вёскі, патрабуюць вырашэння на ўзроўні базавага альбо пярвічнага кіравання. Нярэдка для вырашэння той ці іншай праблемы не патрабуецца значных фінансавых расходаў. Неабходна толькі адно – увага да чалавека і жаданне дапамагчы яму. І тут роля дэпутацкага корпуса значная. Усе прапановы, пажаданні, звароты, наказы трансфармуюцца праз Савет – прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады, асноўнае звяно самакіравання для больш глыбокага вывучэння праблемы, абмеркавання шляхоў паляпшэння сітуацыі, выпрацоўкі мер, прыняцця адпаведных рашэнняў і іх рэалізацыі. Дэпутаты атрымліваюць дзясяткі зваротаў і не па чутках ведаюць праблемы выбаршчыкаў. Большасць дэпутатаў райсавета з’яўляюцца кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Практычна штодзённа сустракаючыся з людзьмі, яны і дапамагаюць вырашаць іх праблемы.
Шмат увагі медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванню тэрыторый удзяляе дэпутат раённага і Олтушскага сельскага Саветаў Наталля Паздзяйкіна. Ланская ўрачэбная амбулаторыя, якую яна ўзначальвае, з’яўляецца адной з лепшых у раёне. Аўтарытэтам сярод насельніцтва карыстаюцца дэпутаты Васіль Юхімук, Аляксандр Пешта, Пётр Селівонік, Іван Мелянчук, Ірына Наркевіч, Іван Пастушак, Вітольд Пяткевіч і іншыя.
Калі ў кожнай, нават маленькай вёсцы, яе жыхары будуць адчуваць клопат і падтрымку мясцовых органаў улады, то ніякіх скаргаў, пісьмаў у адрас дзяржаўных структур не будзе.
Важную ролю ў рабоце мясцовых Саветаў з насельніцтвам адыгрывае своечасовае і поўнае інфармаванне яго. У адміністрацыйных будынках сельвыканкамаў аформлены стэнды “Савет інфармуе”, “Заяўны прынцып “адно акно”, “Дзяржаўныя сацыяльныя стандарты”. Створаны падборкі інфармацыйных матэрыялаў, што дазваляюць атрымаць адказ на пытанні, якія ўзнікаюць, без непасрэднага кантакту з адказнымі асобамі. Кіраўнікі і дэпутаты мясцовых Саветаў праводзяць выязныя прыёмы, сустрэчы ў працоўных калектывах, працуюць у складзе інфармацыйных груп.
За справаздачны перыяд старшыня райсавета правёў 12 выязных прыёмаў грама­дзян, 12 разоў выязджаў з інфармацыйна-прапагандысцкай групай, у тым ліку 8 – у горадзе, 4 – у сельскай мясцовасці, прымаў грамадзян не толькі ў цэнтрах сельсаветаў, але і ў іншых населеных пунктах, больш аддаленых і маланаселеных. Прыняў удзел у 4 сходах сельгасарганізацый. На асабістым прыёме ў 2014 годзе паступіла 19 зваротаў грамадзян. Асноўная тэматыка іх – добраўпарадкаванне, рамонт вуліц, дарог, устаноўка смеццевых кантэйнераў, аўтобусныя зносіны, пракладка водаправода. Усе звароты разгледжаны ва ўстаноўленыя тэрміны.
У цэлым у раёне наладжана сістэма стабільных і эфектыўных узаемаадносін органаў мясцовага кіравання і самакіравання, якія на справе дапаўняюць адзін аднаго. Дэпутацкая дапамога неабходна для выканання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, мэтавых праграм і выканання бюджэту. Нягледзячы на тое, што дэпутацтва – гэта дадатковыя клопаты да шматлікіх абавязкаў па асноўным месцы работы, неабходна выключыць факты стварэння бачнасці вырашэння праблем, павярхоўны падыход да зваротаў, а таксама непаважлівыя і высакамерныя адносіны да людзей. Кожны з нас павінен умець працаваць з людзьмі. За справаздачны перыяд 3 дэпутаты ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і пісьмамі Падзякі раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў. Гэта старшыня СВК “Чырвоны партызан” Сяргей Сцепанюк, намеснік дырэктара ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат” Людміла Вазнасіменка і дырэктар Збуражскай школы-сада Іван Наўрось. Слоў падзякі за сумесную прадуктыўную работу заслугоўваюць такія дэпутаты, як Уладзімір Афанасенка, Святлана Вітаноўская, Леанід Селех і іншыя.
Дзейнасць райсавета дэпутатаў і ў далейшым будзе накіравана на выкананне задач, пастаўленых Прэзідэнтам РБ А. Г. Лукашэнкам, урадам, вышэйстаячымі выканаўчымі і распарадчымі органамі для жыццезабеспячэння нашых грамадзян.
* * *
У спрэчках па дакладу выступілі дэпутаты Аляксандр Пешта, Вітольд Пяткевіч, Алег Шышацкі, Іван Наўрось, стараста Мікалай Ляўчук.
На сесіі разгледжаны пытанні “Аб сумеснай рабоце органаў мясцовай улады, дэпутацкага корпуса па вырашэнню праблемных пытанняў, што ўзнімаюцца ў зваротах грамадзян, у святле патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта РБ № 2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата”, “Аб ходзе выканання комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады”. Зацверджана Тэрытарыяльная праграма дзяржаўнай гарантыі па забеспячэнню медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва Маларыцкага раёна на 2015 год. Па ўсіх пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Казімір Лапіч і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў. У сваіх выступленнях, звяртаючыся да дэпутатаў, яны акцэнтавалі ўвагу на звароты грамадзян – свайго роду паказчык якасці жыцця. Не трэба нікому даваць неабгрунтаваныя адказы, бо нярэдкія выпадкі, калі сёння кіраўнік абяцае заяўніку выканаць просьбу, а назаўтра пра гэта забывае. Людзям не трэба абяцаць таго, чаго нельга зрабіць, падкрэслівалі яны. Трэба аб’ектыўна бачыць праблему і разумна яе вырашаць.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 18.02.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


складское оборудование

onlyyou.od.ua

steroid-pharm.com