“Прывітанне, мір!”

Гала-канцэрт раённага агляду-конкурсу сабраў лепшыя калектывы і  выканаўцаў на сцэне гарадскога Дома культуры

У 2014-15 годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” праходзіў раённы агляд-конкурс абласнога этапу ІІІ Рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, мір!”, прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Агляд-конкурс уключаў у сябе шмат намінацый: харэаграфічнае, вакальнае, тэатральнае, выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, інструментальная музыка і інш. У адборачных этапах прынялі ўдзел 18 устаноў адукацыі раёна. А ў студзені ў гарадскім Доме культуры прайшоў справаздачны гала-канцэрт дзіцячай творчасці па выніках раённага агляду-конкурсу.
У канцэрце прымалі ўдзел лепшыя калектывы і выканаўцы. Нельга не адзначыць майстэрства і артыстызм юных выканаўцаў вакальнай творчасці Ганны Крэнь (Ланская СШ), Мікіты Саўчука (СШ № 1), Алены Касаян (Чарнянская СШ), Аліны Саўчук, Анастасіі Губарэвіч, Сафіі Барысюк, Аляксея Барысюка, Сафіі Казлоўскай (раённая гімназія), Сафіі Качанка, Ангеліны Забродзец (Пажэжынская СШ), Дзяніса Лашака, Андрэя Бурды (Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі), Наталлі Ляўчук (Велікарыцкая СШ), Лізаветы Назарэвіч (Радзежская СШ).
Парадаваў і мастацкі ўзровень творчых калектываў устаноў адукацыі раёна: вакальнага ансамбля “Карусель”, танцавальнага ансамбля “Выцінанка” (СШ №1), вакальнага ансамбля СШ №2, вакальнага ансамбля раённай гімназіі, танцавальнага калектыву (малодшая і старэйшая групы) і вакальнага ансамбля Хаціслаўскай СШ, танцавальнага калектыву “Серпанцін” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
У намінацыі “Мастацкае слова” юныя чытальнікі Арцём Пацяюк, Кацярына Дзямянка, Яўген Навумчык (Дарапеевіцкая СШ), Кацярына Ківачук, Дар’я Косік, Юлія Смаль, Ганна Мірчук (Мельніцкая БШ) прадэманстравалі свае літаратурна-творчыя здольнасці.
Вялікі дзякуй хацелася б сказаць кіраўнікам творчых калектываў і выканаўцаў Алесі Уласюк (СШ №1), Аляксандры Вашчанчук (СШ №1, РЦДАДіМ), Галіне Бягеза (СШ №2), Аляксандру Барысюку (раённая гімназія), Алене Люльковіч і Анатолю Барысюку (Хаціслаўская СШ), Анатолю Дзямянку (Дарапеевіцкая СШ), Марыі Федарук (Мельніцкая БШ), Галіне Крэнь (Ланская СШ), Надзеі Ігнацюк (Пажэжынская СШ), Ірыне Наркевіч (Велікарыцкая СШ), Жанне Рабчынскай (Чарнянская СШ), Марыне Тыцык (Радзежская СШ) за іх працавітасць, прафесіяналізм і вялікую любоў да дзяцей. Развіццё творчасці ў вучняў з’яўляецца адным са сродкаў захавання духоўных традыцый, развіцця і раскрыцця творчага патэнцыялу, выхавання культурнага чалавека, грамадзяніна сваёй краіны.
Ала ШАБОГІНА, культарганізатар раённага Цэнтра дадатковага навучання дзяцей і моладзі.
НА ЗДЫМКУ: у час гала-канцэрта.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 18.02.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


гидравлические масла

чистая вода киев

мітсубісі л 200