Поспех юных навукоўцаў

Некаторыя вучні школ раёна цікавяцца пытаннямі, якія выходзяць за межы школьнай праграмы. Пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў яны штодзень упарта і карпатліва працуюць па розных накірунках, якія іх цікавяць, праводзяць даследаванні, ставяць вопыты, робяць першыя вынаходніцтвы і нават адкрыцці. Апошняе таму пацвярджэнне — абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “З навукай у будучыню”, якая прайшла ў г. Іванава. Гонар Маларытчыны на ёй абаранялі 3 работы.Алена Галоўчык (8 клас, Хаціслаўская СШ, навуковы кіраўнік Любоў Саўчук) на суд журы прадставіла даследаванне “Векавыя дрэвы Хаціслаўскага сельсавета”; Дзмітрый Кірычук (11 клас, раённая гімназія, навуковы кіраўнік Алёна Ляўковіч) падрабязна расказаў, як ён ствараў камп’ютарную гульню “Падарожжа гімназіста” з дапамогай CONSTRUCT 2; Юлія Русавук (10 “В” клас, раённая гімназія, навуковы кіраўнік Ала Грыцэнка) некалькі месяцаў працавала над тэмаю “Сінтаксічная роля дзеепрыслоўных зваротаў” (на матэрыяле твораў Мікалая Карамзіна і Аляксандра Пушкіна). Юныя навукоўцы Маларытчыны ўпэўнена дэманстравалі свае веды і напрацоўкі кампетэнтнаму журы, адказвалі на іх пытанні. Школьнікі выступалі з вуснымі паведамленнямі па выбраных тэмах.
Па выніках работы вучнёўскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі Юлія Русавук узнагароджана дыпломам І ступені, Алена Галоўчык і Дзмітрый Кірычук – дыпломамі ІІІ ступені.
Хутка Юлія Русавук будзе прадстаўляць раён на рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі), які пройдзе ў Мінску.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Дзмітрый Кірычук і Юлія Русавук, юныя навукоўцы з раённай гімназіі, са сваімі настаўнікамі Алёнай Ляўковіч і Алай Грыцэнка.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 18.02.2015 г.

Добавить комментарий


www.ka4alka.com.ua

Нашел в интернете классный портал с информацией про купить Comanche Tomahawk Comp https://velotime.com.ua
代孕
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!