Гонар афіцэра – не пустыя словы

Нядаўна работнікі органаў, падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адзначылі сваё прафесійнае свята. Супрацоўнік раённага аддзела МНС Сяргей Касянюк узнагароджаны Граматай райвыканкама за высокія паказчыкі ў службе. Сяргей Мікалаевіч ахвотна пагутарыў з аўтарам гэтых радкоў.
— Сяргей, Вы працуеце ў МНС, удастоены Граматы. Колькі часу Вам спатрэбілася на тое, каб стаць такім прафесіяналам?
— У раённым аддзеле МНС працую з 2003 г. Да гэтага вучыўся ў Мінскім камандна-інжынерным інстытуце.
— Чаму менавіта гэта прафесія?
— Мара. З дзяцінства хацеў мець прафесію “ў пагонах”. Яшчэ люблю рызыку для жыцця.
— Няўжо нічога не баіцеся?
— Нічога. Безразважлівы нейкі…
— Ці даўно прынялі рашэнне працаваць менавіта ў МНС?
— У 9-м класе. Вучыўся ў сярэдняй школе ў Ляхаўцах. Спецыяльных накіраванняў тады ў школе не было. Але затое быў гурток, у якім я займаўся выратавальна-пажарным спортам.
— Па абавязку службы нярэдка ўзнікаюць здарэнні, якія пакідаюць незабыўны след у душы…
— Цяжка, непрыемна гаварыць. Аднойчы мы выратавалі 2-гадовае дзіця, дасталі з агню. Праз некалькі месяцаў яно памерла.
— На Ваш погляд, якімі чалавечымі і прафесійнымі якасцямі павінен валодаць супрацоўнік МНС у першую чаргу?
— У першую чаргу – гэта чуласць да людзей. Калі пажар, вакол агонь, людзі паводзяць сябе па-рознаму. Гэта трэба разумець. Важная і стрэсаўстойлівасць. А прафесійныя…
Сяргей задумаўся.
— Прафесіяналам трэба быць. Работа адказная. Мы, як сапёры, не маем права на памылку.
— Ваш асноўны прынцып?
— Быць чалавекам. Не губляць аблічча і гонар афіцэра. Гонар афіцэра для мяне не пустыя словы. Тое, што можна дараваць чалавеку звычайнаму, афіцэру нельга.
А на пытанне пра поспехі, якіх дабіўся мой субяседнік, адказу не атрымала…
Сяргей, акрамя ўсяго іншага, аказаўся чалавекам сціплым…
Хрысціна АЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: Сяргей КАСЯНЮК.

Добавить комментарий


www.topobzor.info

https://apach.com.ua/shop/category/posudomoechnoe-oborudovanie
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!