Тым жа складам — далей

На справаздачна-выбарным сходзе працоўнага калектыву СВК “Рыта” абраны кіраўнік гаспадаркі і прынята рашэнне аб яго акцыянаванні.
Адразу адзначу, што і далей СВК «Рыта» будзе ўзначальваць Іван Пастушак. За яго кандыдатуру, якую падтрымаў і старшыня райвыканкама Казімір Лапіч (кіраўнік раёна ўдзельнічаў у справаздачна-выбарным сходзе), дэлегаваныя прадстаўнікі вытворчых падраздзяленняў СВК “Рыта” прагаласавалі аднадушна. І гэта невыпадкова. За 19 гадоў, якія Іван Тадэвушавіч узначальвае гаспадарку, былі ў яе дзейнасці і ўзлёты, і падзенні. Ды толькі апошнім часам тут намецілася станоўчая тэндэнцыя развіцця сельгасвытворчасці: і па тэмпах росту валавога прадукта, і па эфектыўнасці вытворчасці. Уведзена ў эксплуатацыю сучасная малочнатаварная ферма на 765 кароў, што дазволіць павялічыць не толькі вытворчасць малака, але і палепшыць яго якасць. Ва ўсялякім выпадку і ў гаспадарцы, і ў раёне спадзяюцца на гэта.
Што тычыцца работы калектыву летась, то ў справаздачы старшыні сельгаскааператыву Івана Пастушака была дэталёва прааналізавана дзейнасць кожнага вытворчага падраздзялення, адзначаны яго ўклад у канчатковы вынік. Ён, праўда, яшчэ зусім не такі, як хацелася б. І тым не менш, летась агульнымі намаганнямі СВК “Рыта” спрацаваў з прыбыткам у 1,8 мільярда рублёў пры рэнтабельнасці продажаў 6,8 працэнта. Прыбытак прынеслі малако і рапс. У цэлым жа раслінаводчая галіна гаспадаркі спрацавала з мінусам у 90 мільёнаў рублёў. І хоць лічба гэтая і не такая вялікая ў параўнанні з той, што гаспадарка страціла на якасці малака – каля паўмільярда рублёў, і на непрадукцыйным выбыцці жывёлы — больш за 700 мільёнаў, скідваць з рахункаў яе таксама не варта, бо вялікая рака, як вядома, складаецца з маленькіх ручайкоў.
Ну, а галоўную ўвагу трэба сканцэнтраваць на вытворчасці кармоў, бо яны, пра гэта шмат гаварылася на сходзе, у жывёлагадоўлі ўсяму галава. Без высакаякаснага і ў дастатковай колькасці фуражу немагчыма развіццё галіны, якая летась дала гаспадарцы 81% ад агульнай выручкі за рэалізаваную сельгаспрадукцыю. І, вядома ж, неабходна строга выконваць патрабаванні тэхналогій вырошчвання маладняку, умовы ўтрымання і кармлення дойнага статка. Усё гэта ў канчатковым выніку і дапаможа павысіць рэнтабельнасць продажаў, рэалізацыю прадукцыі на 1 бала-гектар і павялічыць выручку на 1 работніка. Бо менавіта па гэтых паказчыках будзе ацэньвацца эфектыўнасць работы гаспадаркі.
А выкананне агучаных у справаздачы планаў на гэты год стане залогам стабільнасці і прыбытковай дзейнасці СВК, якому сёлета трэба яшчэ і акцыянаванне правесці.
Надзея ЯЦУРА.

Опубликовано в «ГЧ» 21.02.2015 г.

Добавить комментарий


куда вложить деньги 2015

http://renault.niko.ua

https://pillsbank.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!