“Сто песень для Беларусі”

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспуб­лікі Беларусь і тэлеканал “Беларусь 3” праводзяць народны хіт-парад “Сто песень для Беларусі”. У ім удзельнічаюць 15 кампазіцый. З панядзелка па чацвер у інтэрнэце (адрас: http//3belarus.by) праходзіць анлайн-галасаванне. У выніку 2 удзельнікі, якія набралі найменшую колькасць балаў, пакідаюць спаборніцтва. Іх месца займаюць “навічкі”. Вынікі галасавання на мінулым тыдні такія: на першым месцы зноў трывала замацавалася кампазіцыя “Свяці, месячэньку”.
Яна набрала 83 галасы. Між іншым, кампазіцыя, якая апынулася на другім месцы, мае толькі 53 галасы. Песню “Свяці, месячэньку” выконвае брастаўчанін Віталь Пракаповіч (аранжыроўка Юрыя Вашчука), а запісана яна ў Сцепаніды Сцепанюк, народнай майстрыхі з в. Дарапеевічы.
— Для праграмы “Наперад у мінулае” спявала я не адна, — удакладняе Сцепаніда Аляксееўна. — Мне дапамагала “выводзіць” Ніна Сцепанюк, мая лепшая сяброўка, кума. З Нінай Фёдараўнай мы спяваем дуэтам ужо 50 гадоў.
— Творчая група перадачы “Наперад у мінулае” з кімсьці з сучасных артыстаў накіроўваецца ў пэўны рэгіён, — кажа Валянціна Струнец, дырэктар раённага Цэнтра народнай творчасці. — Там бабулі, самадзейныя артысткі, выконваюць некалькі народных песень. Адна з іх, тая, што найбольш спадабаецца, выбіраецца, і на яе ствараецца сучасная аранжыроўка ў творчай манеры выканаўцаў. Сцепаніда Аляксееўна і Ніна Фёдараўна паказалі здымачнай групе своеасаблівы аўтэнтычны міні-канцэрт. Яны праспявалі 9 песень і прыпеўкі на мясцовым дыялекце. Спеваку Віталю Пракаповічу асабліва запомнілася і спадабалася песня “Свяці, месячэньку”.
Паглядзець відэакліп і прагаласаваць за песню, якая спадабалася, можна па адрасе: http//3belarus.by (праект “Сто песень для Беларусі”). Далучайцеся да галасавання!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Сцепаніда Сцепанюк з в.Дарапеевічы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 21.02.2015 г.

Добавить комментарий


http://techno-centre.niko.ua

kokun.net

thailand-option.com/what-is-the-difference-between-7-different-types-of-bureaucracy/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!