«Новыя імёны Беларусі»

У мінулую пятніцу ў гарадскім Доме культуры прайшоў раённы этап Рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імены Беларусі”. Арганізатарам яго выступіла Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Сваімі ўражаннямі пасля конкурсу падзялілася член журы дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Наталля ГАЛАВІЙ:
— Усе салісты, а іх было 13, паказалі добры выканаўчы ўзровень. Кожная песня была падабрана самім спеваком, прычым так, што найбольш ярка раскрывала магчымасці выканаўцы, яго сцэнічны вобраз.Творы, што выконваліся, насілі разнажанравы характар. Былі і эстрадныя песні, і народныя ,якія выконваліся і на рускай, і на замежнай мовах. Кожны саліст з асаблівай значнасцю прэзентаваў сябе аўдыторыі слухачоў, выходзіў на сцэну не проста так, а стараўся данесці змест сваёй песні да слухача. Высокай была сцэнічная культура ўсіх выканаўцаў.
Ад сябе як гледача дадам, што ўсе песні, якія выконвалі маладыя салісты, вельмі ўражвалі сваім зместам, а самі салісты — артыстызмам. Адчувалася, што кожны са спевакоў вельмі сур’ёзна рыхтаваўся да конкурсу, сапраўды імкнуўся падабраць такую песню, якая б найбольш раскрыла ўнутраны свет самога выканаўцы.
Зрэшты, не першы раз мы бачылі на раённай сцэне і Вікторыю Ляўчук, і Вольгу Бярчук, і Аляксея Пішчыка, і Клаўдзію Буян, і Вікторыю Канавалаву, і Вікторыю Бярчук,і Таццяну Кацёл, і Марыну Сымонік, і Алега Самасюка, і Лілію Чуль, і Валерыя Трэбіка, і Вольгу Кучыну, і Сафію Ігнацюк. І прывыклі да іх цудоўных багатых галасоў. Але тады, на конкурсе, усе гэтыя выканаўцы проста захаплялі, зачароўвалі, лішні раз пераконваючы ў тым, што на сцэне яны людзі не выпадковыя .
Ну а на абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу Маларытчыну будуць прадстаўляць Вольга Бярчук, Аляксей Пішчык і Вікторыя Канавалава.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі і дыпломы ад раённага аб’яднання прафсаюзаў і райвыканкама, якія ўручылі старшыня аб’яднання, старшыня журы Сяргей Строк і намеснік старшыні райвыканкама, член журы Вадзім Шпетны.
Ірына КАСЦЕВІЧ .
На здымку: заслужаную ўзнагароду атрымлівае Вікторыя Канавалава.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 25.02.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий