У пашыраным фармаце

Сёлета справаздачны сход у СВК “Арэхава” праходзіў у пашыраным фармаце – летась гаспадарка была ўзбуйнена шляхам далучэння да яе суседняй – СВК “Ланская”. Аб’яднаны сельгаскааператыў працуе кароткі час, усяго некалькі месяцаў, таму ставіць нізкую адзнаку тым вынікам, якія былі дасягнуты ў мінулым годзе, было б несправядліва. Ва ўз’яднанні дзвюх гаспадарак у адну ёсць плюсы, але былі і мінусы – арэхаўцы прынялі да сябе суседзяў з вялікімі даўгамі. Аднак жыццё працягваецца, трэба жыць і развівацца.
Цяпер у СВК “Арэхава” працуе 230 чалавек, гаспадарка мае 7331 гектар зямель, з якіх 6048 га – сельгасугоддзі з балам зямлі 27,5, шэсць ферм, з якіх 4 – малочнатаварныя, 3 – абсталяваны даільнымі заламі, 3811 галоў жывёлы, з якіх 1300 – дойны статак. Адным словам, ёсць дзе, на чым, з кім разгарнуцца, раскрыцца, паказаць, на што здольныя. Зямля – гэта базіс. Усе ўпушчэнні работы на ёй абавязкова адаб’юцца на вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Недастаткова эфектыўнай назваў работу агранамічнай службы старшыня сельгаскааператыву Мікалай Пакроўскі. Адзінае, чым можна пахваліцца ў гэтай галіне, — вытворчасць насення шматгадовых траў. Гаспадарка заняла летась трэцяе месца ў вобласці па гэтым паказчыку. Вытворчасць насення стала добрай крыніцай папаўнення бюджэту, таму гэтым і надалей маюць намер ушчыльную займацца.
У сваім дакладзе кіраўнік больш абазначаў задачы, над выкананнем якіх трэба працаваць, – павялічваць вытворчасць малака, прадаваць яго таварным не менш за 90%, гатункамі “экстра” і вышэйшым, аднаўляць траншэі для захоўвання кармоў, якія цяпер знаходзяцца ў курганах і губляюць якасць, павялічыць вытворчасць прадукцыі на 104%, эфектыўна выкарыстоўваць зямлю і тэхніку, кожны дзень лічыць прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, цягнуцца да дасягнення сярэднераённых паказчыкаў.
— Іншых шляхоў перамагаць на рынку, чым прадаваць якасную прадукцыю, у нас няма, — гаварыў Мікалай Яўгенавіч і звяртаў увагу на адказнасць кожнага спецыяліста і кіраўніка сярэдняга звяна на сваім месцы. Апошнія таксама ў сваіх выступленнях азначалі тыя задачы, якія трэба выканаць сёлета.
Начальнік райсельгасхарчу Валянцін Зайчук назваў работу гаспадаркі канструктыўнай і выказаў упэўненасць, што СВК “Арэхава” павінен наблізіцца да перадавых. “Усё знаходзіцца ў руках кіраўніка і спецыялістаў”, — падкрэсліў ён.
Поспехаў на шляху развіцця ўзбуйненай гаспадаркі пажадалі на сходзе старшыня сельскага Савета Святлана Вітаноўская , мясцовы свяшчэннік айцец Анатоль, якія прынялі ўдзел у яго рабоце.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: у час узнагароджання лепшых працаўнікоў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 25.02.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.monaliza.kiev.ua

заказать воду киев

unc-mps.com.ua